17 чэрвеня для дзяцей летніка Ракаўскай школы супрацоўнікамі Ракаўскага Цэнтра народнай творчасці была арганізавана гульнёва-пазнавальная праграма “Летнія розгары”. Напачатку дзеці пазнаёміліся з прадметамі ўжытку нашых продкаў, з творчасцю майстроў у сёняшні час. Затым з задавальненнем слухалі расповяд пра традыцыйныя музычныя інструменты і іх гучанне. А пасля і самі, пад кіраўніцтвам Елізаветы Станіславаўны Пятроўскай., прынялі непасрэдны ўдзел у выкананні народнай песні “Саўка ды Грышка лядзілі дуду”. Скончыўся ўрок фальклору вясёлым карагодам “Картузэ”.