Падарункамi ад сельвыканкама былi адзначаны: самая старэйшая жыхарка вескi Кушаль Леакадзiя Iванаўна, якой споўнiлася 87 год, шматдзетная мацi Iваноўская Любоў Нiкадзiмаўна, якая выгадавала 4 дзяцей, самая актыўная жыхарка Iванчык Часлава Сцяпанаўна. Самадзейныя артысты Пяршайскага СДК падаравалi вяскоўцам музычныя нумары. Цудоўны настрой дарыў усім запрошаным на свята народны гурт народнага гумару "Дубiнскiя фанабэры". Актыўны ўдзел у правядзеннi свята прынялi і самі жыхары вескi.