Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Урожай 2020

Валожыншчына адсвяткавала «Зажынкі-2020»

Адно з галоўных свят у календары хлебаробаў прайшло на палетках ААТ «Агра-Дубінское» – гаспадаркі, якая першай у раёне прыступіла да масавай уборкі зерня.

Афіцыйны старт жніву даў старшыня раённага выканаўчага камітэта Яўген КРУКОВІЧ. Прычым не толькі на словах, але і самым натуральным чынам: кіраўнік Валожынскай зямлі сеў за штурвал камбайна «Лексіён-510» і першы зажыначны круг зрабіў самастойна!

У жніве-2020 самая пачэсная і адказная місія – сабраць без страт вырашчаны ўраджай – ускладзена на камбайнераў Аляксандра ЦІШЭВІЧА і Дзмітрыя ГРЫНЯ, Уладзіміра і Ніну ТРОЦКІХ, Аляксея БАРЭЙКУ і Аляксея БАГУСЛАЎСКАГА, Івана САЛОМКУ і Паўла НЕСЦЯРЭНКУ, Юрыя НОВІКА і Іллю ГУНЬКО, Дзмітрыя ГУНЬКО і Аляксандра ЦЯРНОЎСКАГА, Мікалая і Сяргея ЧАРАПОВІЧАЎ, Сяргея ШАЛКОЎСКАГА і Міхаіла ВАШКЕВІЧА, Сяргея САЛОМКУ і Антона КІСЛІЦКАГА, бацьку і сына Івана і Сяргея ПАШКОЎСКІХ, Віталя ЗАГОРСКАГА і Віктара ВАШКЕВІЧА, Валерыя і Людмілу РАГАЧЭВІЧАЎ. Поспехаў вам, шаноўныя, плённай працы без хвароб і паломак!

Сёлета ў раёне ўборачная плошча, адведзеная пад зерневыя і зернебабовыя культуры, складае 23 тысячы 121 гектар. У жніве ўдзельнічаюць 90 экіпажаў, нагрузка на адзін камбайн складае 263 гектары. Пры спрыяльным надвор’і і захаванні плануемай дзённай выпрацоўкі ў 1080 га на ўсю кампанію спатрэбіцца 21 дзень.

2660 гектараў з агульнай ураджайнай плошчы прыходзяцца на палеткі ААТ «Агра-Дубінское». Згодна з распрацаваным рабочым планам, ва ўборачнай кампаніі тут удзельнічаюць 12 камбайнаў, на адвозцы зерня з палёў задзейнічаны 8 машын, у тым ліку 6 велікагрузных «МАЗаў». На прэсаванне саломы накіраваны 5 «МТЗ-82» з агрэгатамі, вызначана і тэхніка, з дапамогай якой рулоны будуць адгружаны, звезены і складзіраваны. Адным словам, у дбайнага гаспадара любая справа рупіцца, а ў гэтым сельгаспрадпрыемстве на вынік працуе цэлая каманда прафесіяналаў! Таму пры спрыяльным надвор’і і спраўнай рабоце механізмаў дубінцы могуць разлічваць на важкі каравай. Гэта ж адзначыў у сваім выступленні і кіраўнік раённай вертыкалі ўлады. Яўген Міхайлавіч пажадаў усім аграрыям Валожыншчыны багатых намалотаў і хлебных рэйсаў.

Перад прысутнымі выступіў таксама першы намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Чычкін, а кіраўнік гаспадаркі Генадзь Каспяровіч у адказ запэўніў: вопытныя і працавітыя работнікі прыкладуць усе сілы, каб сабраць вырашчаны хлеб да апошняга зернетка.

Першы сноп са спелага калосся сёлетняга ўраджаю прыняў старшыня ААТ «Агра-Дубнское» генадзь Вацлававіч КАСПЯРОВІЧ.Па традыцыі, памаліліся Богу за дапамогу ва ўборцы ўраджаю і правялі асвячэнне работнікаў і даверанага ім транспарту Благачынны Валожынскай акругі протаіерэй Дзмітрый Агіевіч і ксёндз-доктар, пробашч касцёла Святога Юзафа Гэнрык Акалатовіч.

Без работнікаў культуры свята было б не свята: менавіта яны добрымі песнямі і трапнымі шчырымі словамі ствараюць атмасферу ўзнёсласці, а таксама даносяць да людзей слаўныя традыцыі і абрады нашых продкаў.Вось на гэтым камбайне старшыня райвыканкама зрабіў першы зажыначны круг.

…Колькі б ні бываў на полі, а кожны раз – як першы. Аж захоплівае дух, калі пад музыку і песні, радасныя позіркі сваякоў герояў жніва загудуць магутныя рухавікі і сельгасмашыны роўнымі шарэнгамі ўрэжуцца ў яравы клін… Плёну і сіл вам, рупліўцы Валожынскай зямлі!


 

Старт пасяўной кампаніі-2020 у раёне сёлета дадзены на тры тыдні раней, чым звычайна: усе гаспадаркі раёна прыступілі да сяўбы ранніх зерневых і зернебабовых культур. У большасці сеюць яравы авёс. Па даных дыспетчарскай службы ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, па стане на 26 сакавіка засеяны 683 гектары, што складае 7,7 працэнта да задання.

Сёлетні год можа стаць эксперыментальным для аграрыяў: цёплая, без снега зіма – больш падобная на зацяжную восень, недахоп вільгаці ў глебе, ранняя вясна, істотныя замаразкі. Як такія ўмовы надвор’я паўплываюць на культуры і ўвогуле на вядзенне палявых работ, пакуль адназначна сказаць не могуць ні вучоныя, ні самі гаспадары палеткаў.

Як расказала першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Алена Сак, актыўны ход работ стрымлівае марознае надвор’е, якое ўсталявалася напачатку тыдня. Таму ў поле выходзяць толькі некаторыя сельгаспрадпрыемствы, і то пасля полудня, калі зямля добра адтае. Таксама замаразкі могуць нанесці шкоду азімаму рапсу, хаця, па папярэдніх даных, перазімавалі добра ўсе азімыя культуры – і зерневыя, і рапс.

Яравы клін ранніх зерневых культур па раёне сёлета складае 8857 тысяч гектараў. Самыя большыя плошчы зойме яравы ячмень – 4910 гектараў, яравой пшаніцай

27 03 20 03

Андрэй МАТУСЕВІЧ

будуць засены 1665 гектараў, пад яравы авёс адведзены 1002 гектары, на плошчы 1230 гектараў размесцяцца зернебабовыя культуры. План сяўбы кукурузы на зялёную масу складае 6830 гектараў, на зерне – 1150. Аднагадовымі травамі будуць засеяны 3579 гектараў. Лён зойме па раёне 1679 гектараў, а вось пад цукровыя буракі адведзены 1719 – на 450 гектараў менш, чым летась. З-за нізкай ураджайнасці ад сяўбы салодкіх караняплодаў адмовіліся ў КСУП «Сакаўшчына-Агра» і КУП «Сівіца». Займацца ж гэтай культурай па-ранейшаму будуць чатыры сельгаспрадпрыемствы: ААТ «Агра-Дубінское», СГУ «Бабровічы» УП «Мінскаблгаз», ААТ «Багданаўскае» і КСУП «Валожынскае».

27 03 20 03

Аляксандр МАТУС

Самыя ж вялікія пасяўныя плошчы сёлета менавіта для ранніх зерневых культур у КСУП «Валожынскае» – 2188 гектараў, у КСУП «Пяршаі-2014» – 1200 гектараў, у ААТ «Агра-Дубінское» – 1000 гектараў. У астатніх гаспадарках раёна трэба пасеяць ад 300 да 900 гектараў.

У аўторак падвечар наш рэдакцыйны калектыў пабываў у ААТ «Багданаўскае». Каля вёскі Альшанка ў тандэме працавалі механізатары: Міхаіл Грынкевіч на дыскатары рыхтаваў глебу пад сяўбу, Аляксандр Матус на трактары «МТЗ-1221» з прычэпам ад «КЗР-10» падвозіў зерне, а Андрэй Матусевіч на сеялцы «АПП6Д» сеяў авёс. Як расказаў галоўны аграном Віктар Трус, пад яравую сяўбу ў гаспадарцы адведзены 430 гектараў. Насеннем зерневых забяспечаны на 120 працэнтаў – хапае і ячменю, і аўса. Пшаніцу не сеюць, бо не родзіць. Сёлетнюю веснавую сяўбу пачалі з аўса, ды толькі на тарфяніках, дзе глеба больш лёгкая. Набіраць тэмп не дазваляе мінусавая тэмпература паветра, пакуль невядома, як адрэагуюць на гэта і 280 гектараў азімага рапсу.

27 03 20 03

Міхаіл ГРЫНКЕВІЧ

Новости: Аграрный сезон 2019


Новости БЕЛТА


Организация соревнований за достижение высоких показателей на уборке урожая зерновых и лучших показателей в развитии агропромышленного комплекса Минской области

Об организации ежегодных соревнований за достижение высоких показателей на уборке урожая зерновых и зернобобовых культур и лучших показателей в развитии агропромышленного комплекса

Информация по состоянию на 19.08.2019

Последнее изменение 06.08.2020