Чым сваіх чытачоў будзе здзіўляць раённая бібліятэка расказала Вераніка Букштуновіч
Чым сваіх чытачоў будзе здзіўляць раённая бібліятэка расказала Вераніка Букштуновіч
19.02.2024
Чалавецтва прайшло доўгі шлях пазнання свету, стагоддзямі людзі імкнуліся запісаць свой пройдзены шлях і перадаць гісторыю нашчадкам. Малюнкі на камянях, гліняныя таблічкі, папірус, і вось чалавек стварыў паперу, а пасля і кнігі. Ад напісання яе рукой (на якую, часам, патрэбна было нават усё жыццё) да выдання друкаваных кніг. Дзе была і зберагалася, як самы значны скарб, – лічылася, што там жывуць людзі інтэлектуальна развітыя і адукаваныя.
Да 2000 года ў кожным доме была свая бібліятэка. Але прагрэс пайшоў наперад, і незаўважна кніга страціла сваю запатрабаванасць. Некаторыя ад кніг пазбаўляліся. Але дарма! Штучны інтэлект не навучыць разважаць, вынаходзіць рашэнні праблем. Тым не менш чалавецтва захавала той пласт інфармацыйнай формы, што сёння мы называем сацыяльным інстытутам – грамадскую бібліятэку, якая беражліва захоўваецца нашымі спецыялістамі бібліятэчнай справы і якая ўносіць непасільны ўклад у грамадства і культуру.
У нашым горадзе працягвае сваю дзейнасць Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка ўжо ў абноўленым будынку. Прастор адчуюць не толькі яе супрацоўнікі і наведвальнікі, але і нязменныя яе “жыхары” – кнігі. Дырэктар бібліятэкі Вераніка Букштуновіч правяла невялічкі экскурс па абноўленых памяшканнях і створаным аддзеле дзіцячай літаратуры. Неабходна заўважыць, што сама Вераніка Анатольеўна з’яўляецца новым супрацоўнікам бібліятэкі, і яе прафісійны шлях у бібіліятэчным кірунку пачынаецца менавіта з нашай раённай бібліятэкі.
– Вераніка Анатольеўна, раскажыце кораценька пра свой прафесійны шлях? 3 чаго пачыналі, у якіх арганізацыях працавалі?
– Кораценька не атрымаецца – усміхаецца жанчына. – У 2018 годзе скончыла Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж і, атрымаўшы дзве спецыяльнасці: мастак афарміцель і ткач, трапіла па размеркаванні ў РУП “Слуцкія паясы”. З гэтага і пачалася мая працоўная дзейнасць. Са Слуцка пераразмеркавалася ў Віцебскую вобласць у г. Дуброўна ў “Дом рамёстваў”, там працавала больш метадыстам па ткацтве. Пасля паступіла на завочную форму навучання ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (спецыяльнасць “Менеджмент міжнародных культурных сувязей”). З ткацтвам у мяне не склалася, таму пераехала на радзіму, у Валожын, і ўладкавалася на працу загадчыкам Бабровіцкага культурна-спартыўнага цэнтра. У 2021 годзе зноў змяніла месца працы і перайшла ў Валожынскі сельскагаспадарчы каледж на пасаду педагога-арганізатара. Адтуль пайшла ў дэкрэтны водпуск. Знаходзячыся ў дэкрэце, мне прапанавалі паспрабаваць сябе на новай ніве бібліятэчнай справы, і я, не вельмі доўга думаючы, пагадзілася. Зараз працую дырэктарам Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
– З якога часу ідзе абнаўленне памяшканняў бібліятэкі? Што самае складанае было падчас рамонту?
– Рамонт пачаўся пад канец верасня 2023-га, а скончыўся ў студзені 2024 года. Па працягласці прыкладна 4 месяцы. Самым складаным стаў, вядома, пераезд з аднаго будынка ў іншы, а пасля вяртанне ўжо ў абноўленыя залы. Фонд, які налічвае 160 тысяч экзэмпляраў, трэба было вынесці, акуратна і беражліва захаваць, бо ўсе памяшканні рамантаваліся адначасова. Калі мы знаходзіліся ў будынку дзіцячай бібліятэкі, для нашых наведвальнікаў таксама былі некаторы нязручнасці: невялікі выбар кніг і часопісаў, адсутнасць чытальнай залы.
– Як зменіцца фонд з улікам абнаўлення бібліятэкі і далучэння дзіцячай бібліятэкі да раённай?
– Фонд цэнтральнай бібліятэкі толькі павялічыцца за кошт далучэння дзіцячага. Некаторыя асобнікі, якія больш за ўсё “пацярпелі” ў час рамонту, выключаюцца з агульнага карыстання, але на гэта месца плануецца закуп новай літаратуры.
– Як плануецца арганізаваць работу бібліятэкі, улічваючы, што дзіцячая бібліятэка будзе расфарміравана і далучана аддзелам дзіцячай літаратуры да раённай бібліятэкі? Якія праблемы стаяць на шляху гэтага вырашэння?
– Я б сказала, што дзіцячая бібліятэка будзе не расфарміравана, а рэарганізавана. Функцыі застануцца ранейшымі, толькі зменіцца структура. Дзіцячая бібліятэка стане дзіцячым аддзелам цэнтральнай раённай бібліятэкі. Гэта дазволіць нам пашырыць спектр магчымасцей правядзення масавых імпрэз, прывабіць больш наведвальнікаў. Што датычыцца праблем, то самая галоўная – гэта расстаноўка фонду, але і яна ў працэсе вырашэння.
– Што новага плануецца ўвесці ў бібліятэчную дзейнасць?
– Мы плануем актыўна заняцца праектнай дзейнасцю і нацэліць свае намаганні на работу з моладдзю. У планах – стварэнне аматарскіх аб’яднанняў, правядзенне новых форм імпрэз, наведванне школ і іншых устаноў адукацыі для прываблівання большай колькасці карыстальнікаў маладога ўзросту. Для чытачоў будуць даступныя інфармацыйныя паслугі і імпрэзы новага фармату, развіваючыя гульні, бясплатныя кансультацыі натарыуса і інш.
– Што змянілася ў новым будынку бібліятэкі? Якія праведзены работы?
– У будынку бібліятэкі праведзены капітальны рамонт памяшканняў, таксама абнавілі дах і ўсю мэблю. Установа цалкам змяніла колеравае вырашэнне. Сучаснае спалучэнне колеравай гамы, выкарыстанне розных тэхнік для тэкстуры сцен – усё гэта стварае будынку новае, актуальнае на сённяшні дзень, аблічча. Але захавалася і часцінка гісторыі гэтага будынка – дызайнерская карыкатура сцен на лесвічным пралёце, якая была створана, калі будаваўся сам будынак. Змяніўся, праўда, колер карыкатуры. Я лічу, што ў абноўленым будынку створаны камфортныя ўмовы для інтэлектуальнага вольнага часу і камунікацыі ўсіх узроставых катэгорый.
Зараз у бібліятэцы ідзе работа па размеркаванні і абнаўленні фонду. Спецыялісты дасканала разбіраюць кожны экзэмпляр носьбіта інфармацыі, ці то папяровае выданне, электронная кніга, ці медыйны дакумент. Безумоўна, абнаўленне фонду патрабуе і спісання кніг, што выклікала неадназначную рэакцыю ў бібліятэкараў. Некаторыя выступілі за акуратнае і далікатнае выдаленне экзэмпляраў, а некаторыя за больш актыўнае спісанне, абапіраючыся на неактуальнасць выдання ці непрывабны знешні выгляд кнігі. Значная частка фонду ўжо апрацавана, але яшчэ прыкладна палова чакае сваёй чаргі. Выданні праходзяць адбор праз пільны агляд прафесійных бібліёграфаў, што не дазволіць спісаць карысныя ці запатрабаваныя экзэмпляры, таму што кніга – гэта сусвет, які змяшчае ў сабе неверагодна чароўны свет. І дзякуючы якаснай інфармацыі чалавек можа павысіць свой інтэлектуальны ўзровень, які павінен развівацца і вучыць думаць, каб пасля не рабіць невырашальных памылак у свеце і жыцці чалавека. Менавіта гэта сёння і з’яўляецца галоўнай задачай бібліятэкі – захаванне якаснай інфармацыйнай прасторы для агульнага карыстання. І гэта задача вырашальная, дзякуючы тым прафесіяналам – бібліятэкарам і бібліёграфам, што працуюць у Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.
Дубровенский районный историко-краеведческий музей
Живое слово родной земли
Музейное занятие к 100-летию со дня рождения В.Ф. Проскурова
25.06.2026
10:00
г. Дубровно, ул. Комсомольская, 10А
Дубровенский районный историко-краеведческий музей
Живое слово родной земли
25.06.2026
10:00
г. Дубровно, ул. Комсомольская, 10А
Завишинская сельская библиотека-клуб
Сонца, якое завецца Кніга
Литературный ринг
25.06.2026
12:00
д. Завишино, ул. Центральная, 8А
Вход свободный
Завишинская сельская библиотека-клуб
Сонца, якое завецца Кніга
Литературный ринг
25.06.2026
12:00
д. Завишино, ул. Центральная, 8А
Вход свободный
Сморгонский районный центр культуры
Прыгажуня Смаргоншчыны 2026
Финал конкурса
25.06.2026
18:00
г. Сморгонь, ул. Ветеранов, 9
10 руб.
Сморгонский районный центр культуры
Прыгажуня Смаргоншчыны 2026
25.06.2026
18:00
г. Сморгонь, ул. Ветеранов, 9
10 руб.
Колбчанская сельская библиотека
Любопытство ценою в жизнь
Уличная акция
26.06.2026
00:00
аг. Колбча, ул. Новая, 16
Колбчанская сельская библиотека
Любопытство ценою в жизнь
26.06.2026
00:00
аг. Колбча, ул. Новая, 16
Дубровенский районный историко-краеведческий музей
Наркотики – путь в никуда
Информационный час
26.06.2026
09:00
г. Дубровно, ул. Комсомольская, 10А
Дубровенский районный историко-краеведческий музей
Наркотики – путь в никуда
26.06.2026
09:00
г. Дубровно, ул. Комсомольская, 10А
Метличицкая сельская библиотека
Ловушка для новых или ещё раз о наркотиках
Информационный час
26.06.2026
11:00
а.г. Метличицы, ул. Центральная, 11
Вход свободный
Метличицкая сельская библиотека
Ловушка для новых или ещё раз о наркотиках
Информационный час
26.06.2026
11:00
а.г. Метличицы, ул. Центральная, 11
Вход свободный
Семковская сельская библиотека
Безвредных наркотиков не бывает
Информ-дайджест
26.06.2026
14:00
д. Семково, ул. Центральная, 8А
Вход свободный
Семковская сельская библиотека
Безвредных наркотиков не бывает
Информ-дайджест
26.06.2026
14:00
д. Семково, ул. Центральная, 8А
Вход свободный
Бацевичская сельская библиотека
Дорогая плата за кайф (Международный день борьбы со злоупотреблением наркотических средств и их незаконным оборотом)
Информационный час
26.06.2026
17:00
аг. Бацевичи, ул. Советская, 1а
Бацевичская сельская библиотека
Дорогая плата за кайф (Международный день борьбы со злоупотреблением наркотических средств и их незаконным оборотом)
26.06.2026
17:00
аг. Бацевичи, ул. Советская, 1а
Копыльский районный центр культуры
День молодёжи - 2026
26.06.2026
19:30
г. Копыль, зона отдыха
Копыльский районный центр культуры
День молодёжи - 2026
ПРОГРАММА
19.30-20.30 - РАДИОКОНЦЕРТ;
20.30-21.00 - ЦЕРЕМОНИЯ ОТКРЫТИЯ ПРАЗДНИКА «ТВОЙ ДРАЙВ. ТВОЙ УСПЕХ. ТВОЯ СТРАНА». НАГРАЖДЕНИЕ АКТИВНОЙ МОЛОДЕЖИ;
21.00-22.00 - КОНЦЕРТНАЯ ПРОГРАММА «ДАЕШЬ МОЛОДЕЖЬ!»;
22.00-24.00 - ДИСКОТЕКА «МОЛОДЕЖНЫЙ VIBE»;
19.30-24.00 - ГУЛЯНИЯ В ЗОНЕ ОТДЫХА, РАБОТА ПУНКТОВ ОБЩЕСТВЕННОГО ПИТАНИЯ, АТТРАКЦИОНОВ, ИГРОВЫХ, ТЕМАТИЧЕСКИХ, ИНТЕРАКТИВНЫХ, СПОРТИВНЫХ И ДЕТСКИХ ПЛОЩАДОК ВЫСТАВОК-ПРОДАЖ.
Ждем вас!
26.06.2026
19:30
г. Копыль, зона отдыха
Санаторий «Приозерный»
Вечер караоке в ресторане «Урлики»
Музыкальное мероприятие
26.06.2026
21:00
к.п. Нарочь, ул. Зелёная, 19, ресторан/бар «Урлики»
Санаторий «Приозерный»
Вечер караоке в ресторане «Урлики»
Бронирование столиков и подробная информация по телефону +375447497154
26.06.2026
21:00
к.п. Нарочь, ул. Зелёная, 19, ресторан/бар «Урлики»
Персональная выставка произведений искусства «Мой родны кут» Виктора Николаевича Данилова, члена Белорусского союза художников, члена Международного общественного объединения «Евразийское художественное содружество». На выставке представлены 47 работ, художника высочайшего уровня, выполненные в технике акварели и живописи. Они объединены общей темой: Минщина, центральный район Беларуси, имеющий богатую историю, старинные города и местечки, разнообразную природу, быт и фольклор. Виктор Николаевич – художник, который воспевает Минщину, её природу, памятники архитектуры, мемориальные места. Поэтому темой представленных работ стали родные пейзажи, портреты, символизм и история родного края. Любой посетитель найдет тут все, что ему дорого. Это неподдельные вечные ценности, любимые и родные образы Вязынки и Заславля, Несвижа, Будслава, Молодечно и других городов, отражающие духовный свет белорусского народа. Представленные изящные натюрморты и оживающие под взглядом пейзажи, в которых – воплощенные в красках чувства, испытанные художником во время созерцания и общения с природой. Картины Виктора Николаевича привносят в душу скорее покой и умиротворение. В каждой из них чувствуется нежная любовь художника к природе, такой разнообразной и удивительно колоритной.
Ждём вас с 10:00 до 19:00 каждый день, ПН - выходной. Подробности по телефону: 55-66-55
Прежде чем сделать-подумай (Международный день борьбы со злоупотреблением наркотических средств и их незаконным оборотом)
Книжная выставка
24.06.2026 - 28.06.2026
г. Кличев, ул. Ленинская, 69
Центральная библиотека
Прежде чем сделать-подумай (Международный день борьбы со злоупотреблением наркотических средств и их незаконным оборотом)
24.06.2026 - 28.06.2026
г. Кличев, ул. Ленинская, 69
Мядельский районный Центр культуры
Фестиваль Нарочь. Предки+детки
27.06.2026 17:00:00 - 28.06.2026 01:00:00
к.п. Нарочь, зеленый амфитеатр
Мядельский районный Центр культуры
Фестиваль Нарочь. Предки+детки
27.06.2026 17:00:00 - 28.06.2026 01:00:00
к.п. Нарочь, зеленый амфитеатр
Филиал «Жодишковский Дом культуры»
Iграю, як знаю, скачу, як хачу
Региональный фестиваль народной инструментальной музыки и бытовых танцев
28.06.2026
11:00
аг. Жодишки, бывшая усадьба
вход свободный
Филиал «Жодишковский Дом культуры»
Iграю, як знаю, скачу, як хачу
28.06.2026
11:00
аг. Жодишки, бывшая усадьба
вход свободный
Гудогайская сельская библиотека-клуб
Родны край - сэрцу рай
Фестиваль
28.06.2026
14:00
пос. Гудогай, ул. Советская, 6
Вход свободный
Гудогайская сельская библиотека-клуб
Родны край - сэрцу рай
Фестиваль
28.06.2026
14:00
пос. Гудогай, ул. Советская, 6
Вход свободный
Мядельский районный Центр культуры
Царевна-лягушка 2
28.06.2026
15:00
г. Мядель, пл. Шаранговича, 6
5 руб.
Мядельский районный Центр культуры
Царевна-лягушка 2
28.06.2026
15:00
г. Мядель, пл. Шаранговича, 6
5 руб.
Колбчанская сельская библиотека
Всё зависит от нас
Час общения
28.06.2026
16:30
аг. Колбча, ул. Новая, 16
Колбчанская сельская библиотека
Всё зависит от нас
28.06.2026
16:30
аг. Колбча, ул. Новая, 16
Речицкий краеведческий музей
Чароўныя лялькі
Выставка народных кукол-оберегов
04.05.2026 - 30.06.2026
г. Речица, ул. Пролетарская, 2
взрослые - 2 руб., студенты и пенсионеры - 1,5 руб., дети - 1 руб. Стоимость билетов с экскурсией и мастер-классом: дети - 3 руб. + 7 руб. общий экскурсионный (группа до 16 человек)
Речицкий краеведческий музей
Чароўныя лялькі
В музее открыта уникальная выставка, посвящённая традиционному народному искусству.
Приглашаем всех познакомиться с удивительными куклами-оберегами, созданными талантливой мастерицей В.С. Жавтиловой.
Запись предварительная по телефону: 9-91-98
04.05.2026 - 30.06.2026
г. Речица, ул. Пролетарская, 2
взрослые - 2 руб., студенты и пенсионеры - 1,5 руб., дети - 1 руб. Стоимость билетов с экскурсией и мастер-классом: дети - 3 руб. + 7 руб. общий экскурсионный (группа до 16 человек)
Мядельская центральная районная библиотека имени Максима Танка
У аб’ектыве – пісьменнікі Міншчыны
Презентация фотовыставки портретов современных писателей Минской области (автор Рагнед Малаховский)
15.05.2026 - 30.06.2026
10.00 – 19.00
г. Мядель, ул. Шаранговича, 1
вход свободный
Мядельская центральная районная библиотека имени Максима Танка
У аб’ектыве – пісьменнікі Міншчыны
15.05.2026 - 30.06.2026
10.00 – 19.00
г. Мядель, ул. Шаранговича, 1
вход свободный
Ореховская сельская библиотека
Даже не пробуй
Выставка-предупреждение
24.06.2026 - 30.06.2026
аг. Ореховка, ул. Победы, 9
Ореховская сельская библиотека
Даже не пробуй
24.06.2026 - 30.06.2026
аг. Ореховка, ул. Победы, 9
Нарочская поселковая библиотека
Молодежь. Закон. Порядок
Информ-трибуна для молодежи
30.06.2026
10:30
к.п. Нарочь, ул. Ленинская, 23
Нарочская поселковая библиотека
Молодежь. Закон. Порядок
30.06.2026
10:30
к.п. Нарочь, ул. Ленинская, 23
Завишинская сельская библиотека-клуб
У ПДД каникул нет!
Виртуальный квест
30.06.2026
12:00
д. Завишино, ул. Центральная, 8А
Вход свободный
Завишинская сельская библиотека-клуб
У ПДД каникул нет!
Виртуальный квест
30.06.2026
12:00
д. Завишино, ул. Центральная, 8А
Вход свободный
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва
Творчая сустрэча з Навумам Гальпяровічам
Прэзентацыя кнігі “Чырвоны мост”
30.06.2026
15:00
вул. Кірылы і Мяфодзія, 4
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва
Творчая сустрэча з Навумам Гальпяровічам
Прэзентацыя кнігі “Чырвоны мост”
30.06.2026
15:00
вул. Кірылы і Мяфодзія, 4
Минский областной краеведческий музей
Музейная прогулка
Путеводитель
25.09.2025 - 01.07.2026
с 10.00 до 19.00
г. Молодечно, ул. Партизанская, 3
детский - 4 руб., взрослый - 8 руб.
Минский областной краеведческий музей
Музейная прогулка
Дорогой друг!
Предлагаем совершить увлекательную прогулку, насыщенную приключениями: следуй нашему рассказу по путеводителю (книжечка), находи подсказки в витринах экспозиции «История Минщины» и в конце пути тебя ждет НАГРАДА!
Воложинский районный исполнительный комитет использует на данном сайте cookies-файлы и сервисы сбора технических данных посетителей. Персональные данные пользователей хранятся и обрабатываются в соответствии с Политикой о работе с персональными данными.