Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

К 120-летию профсоюзного движения Беларуси. О профсоюзной работе рассказала ветеран труда Елена Бондарик

02.05.2024

У станаўленні прафсаюзаў шмат цікавых фактаў, рэдкіх фотаздымкаў і легендарных лідараў. Алена Аляксандраўна Бандарык узначальвала прафсаюзную арганізацыю раённага камбіната бытавога абслугоўвання амаль трыццаць гадоў. Неаднаразова выбіралася членам абласнога камітэта прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў – працавала ў камісіі па рабоце сярод жанчын, двойчы – членам Беларускага рэспубліканскага галіновага камітэта прафсаюза. Узнагароджана нагрудным знакам “Ганаровы работнік прафсаюза”.

101-1.jpg

На работу ў РКБА А. А. Бандарык прыйшла 1 жніўня 1982 года. Напачатку працавала інжынерам па тэхкантролі – займалася комплекснай сістэмай кіравання якасцю. Маладой работніцы адразу даверылі камсамольскую арганізацыю.

Бытавая сістэма тады ў раёне была вялікая: чатыры Дамы быту, 30 комплексных прыёмных пунктаў, участак дрэваапрацоўкі, рытуальны цэх, два цэхі дывановых вырабаў, скураны цэх у Івянцы, сталярны цэх, брыгада, якая займалася рамонтам і будаўніцтвам жылля. Колькасць працуючых – 524 чалавекі.

Таму мелася вызваленая пасада старшыні прафкама, на якую яе і абралі праз чатыры гады. Цэлы месяц спасцігала азы на курсах Белсаўпрофа.

– Маладая была, 27 гадоў. Разумела, што гэта работа не з лёгкіх, – расказвае Алена Аляксандраўна. – Тады ўсё было, як пры Савецкім Саюзе. Чым займаўся прафсаюз? Сацыялістычнае спаборніцтва, настаўніцтва, калектыўныя дагаворы, лепшыя па прафесіі, конкурсы прафесійнага майстэрства, рапарты працоўнага калектыву, ударнікі пяцігодкі, ахова працы. Трэба было быць у гушчыні ўсіх падзей.

Як лепшых вызначылі? Быў аддзел працы і заработнай платы, па кожным работніку вялі норму выпрацоўкі, штомесяц падводзілі вынікі, а тады штоквартальна выводзілі, хто лепшы. Напрыканцы года – у нас жа ў камбінаце было 20 прафесій, лепшым уручалі вымпелы, якія цэлы год віселі на іх рабочых месцах, значкі “Ударнік пяцігодкі”, “Пераможца сацспаборніцтва”.

100-3.jpg

Валожынскі райбыткамбінат шмат гадоў запар утрымліваў 1-е месца ў Мінскім абласным упраўленні бытавога абслугоўвання. Яму ўручалі пераходны Чырвоны сцяг, які стаяў у кабінеце дырэктара, а на дэманстрацыі яго абавязкова бралі з сабой у калону – гонар несці яго давяралі лепшаму па прафесіі.

А культурна-масавая работа якая праводзілася! Мы ж не мелі ў штаце культработніка, даводзілася самой “шукаць таленты” сярод сваіх жа людзей, рыхтаваць іх да выступлення на рапарт працоўнага калектыву. Шмат увагі надавалася спорту: зарадку рабілі нават на рабочых месцах, прымалі ўдзел у розных спаборніцтвах – і ў лыжні, і ў гонках. Фізкультурніка ж таксама не было. Арганізоўвалі экскурсійныя паездкі ў Маскву, Санкт-Пецярбург, па залатым кальцы Расіі, Кіеў, Кішынёў, Адэсу – былі спецыяльныя турцягнікі, людзі ездзілі з ахвотай. А цырк, тэатры – у цырк адразу і па два, і па тры аўтобусы заказвалі. Білетаў жа было не дастаць – дапамагалі мінскія фатографы, якія рабілі ў нас раз’язнымі фатографамі.

У дапамогу старшыні быў прафсаюзны камітэт, у які ўваходзілі дзевяць чалавек – у асноўным, рабочыя. Маім намеснікам, дарадчыкам і правай рукой была Галіна Барысаўна Петух: яна ўзначальвала аддзел працы і зарплаты, рыхтавала ўсе матэрыялы па сацспаборніцтве, настаўніцтве, прафмайстэрстве. Бухгатэрыяй прафкама спраўна займалася казначэй Ганна Уладзіміраўна Гаруновіч.

Увогуле, кірункаў работы ў прафсаюзаў – мора. Узяць хаця б тыя ж суботнікі: за намі была замацавана вуліца Пушкіна, дзе размяшчаўся сталярны цэх, частка вуліцы Шчарбіны, тэрыторыя каля адміністрацыйнага будынка па вуліцы Савецкай, Дом быта па Беларускай. Наводзілі парадак да свят, а каля канторы прыбіралі кожную пятніцу.

8-2_copy.jpg

Памятны радок у гісторыі прафсаюзаў – дэманстрацыі на 1 Мая і 7 лістапада. Для людзей гэта былі сапраўдныя святы: прафсаюз павінен быў нагадаць і прасачыць, каб работнікі абавязкова вывесілі сцягі на сваіх дамах. А на святочным парадзе ішлі з партрэтамі членаў палітбюро, лозунгамі і транспарантамі, якія малявалі ўручную, галінкамі дрэў, кветкамі і шарамі. У шэсці прымалі ўдзел сем’ямі разам з дзецьмі. Калона была самая яркая – дэманстравалі новае адзенне і заўсёды спаборнічалі з работнікамі райспажыўтаварыства: яны – у магазінных уборах, а мы – у пашытых камбінатаўскіх. На кастрычніцкай дэманстрацыі над намі нават жартавалі: “Ну, ужо прыйшоў камбінат у сваіх норкавых шапках…” Нам жа тады было больш даступна пашыць і прыгожую шапку, і варатнічок на паліто. Вось так і трымалі марку валожынскіх бытавікоў!

У нас было 100-працэнтнае членства ў прафсаюзе: гэта лічылася пачэсным. Прыняцце ў члены прафсаюза для маладых работнікаў праходзіла ва ўрачыстай абстаноўцы: людзі адчувалі значнасць і ведалі, што прафсаюз – насамрэч сіла.

Чым прафсаюз мог дапамагчы людзям? Наш прыярытэт – аздараўленне працуючых: накіроўвалі ў санаторыі за год да 20 чалавек. Размяркоўвалі пуцёўкі ў піянерскія лагеры і даплачвалі кошт ад прафсаюза. Таксама сваіх людзей вазілі ў Аксакаўшчыну на абследаванне. У арганізацыі вялося будаўніцтва жылля гаспадарчым спосабам і з долевым удзелам. Жыллё размяркоўвалася з удзелам прафсаюза.

У старшыні прафкама няма прамых абавязкаў, але за цэлы дзень і не прысядзеш – усё распісана, як кажуць, “ад” і “да”! Акрамя агульнай арганізацыйнай работы, неабходна было выконваць даручэнні адміністрацыі, бываць у вытворчых цэхах, праводзіць прыёмы грамадзян, дапамагаць у вырашэнні розных жыццёвых сітуацый – не толькі рабочых, але і асабістых, знаходзіць кампраміс паміж адміністрацыяй і работнікам.

Асаблівая старонка прафсаюзнай дзейнасці – барацьба з алкагалізмам. І на прымусовае лячэнне накіроўвалі, і ў насценгазетах малявалі – чаго толькі не рабілі. Трэба сказаць, што такія меры былі досыць дзейсныя: дапамагалі выцягнуць чалавека з ганебнай пасткі, не страціць рабочае месца, захаваць сям’ю.

Што самае важнае – настолькі быў дружны калектыў. Вось у той жа адміністрацыі: мы ж хадзілі на дні нараджэння да імянніка дадому – адзін да аднаго, не саромеючыся, без запрашэння. Віншавалі ад прафкама на юбілейныя даты, вяселлі, нараджэнні дзяцей.

Уся работа – гэта людзі: яны залаты фонд прадпрыемства! Некаторыя працавалі сем’ямі: Алена і Расціслаў Барахоўскія, Надзея і Казімір Карачуны, Леакадзія і Рыгор Цаюны, Таццяна і Аляксандр Шчарбачэвічы, Раіса і Міхаіл Вайцяхоўскія, Вера і Іван Шарко, Яніна і Віктар Пятруцікі, Павел і Ларыса Пятровічы, Ніна і Пётр Мясніковічы, Лідзія і Леанід Паташы, закройшчыкі Вольга Сапоцька, Галіна Круглік, Алена Ланько, швачкі Галіна Марцінкевіч, Таццяна Іода, Алена Бацян, Рэгіна Шынкевіч, загадчыцы Дома быту Вішнева Леакадзія Якубель і Валожына – Ганна Гаруновіч, тэхнолагі Валянціна Рубацкая і Алена Буракоўская, прыёмшчыкі заказаў Данута Сцефаноўская, Лілія Ажэўская, Галіна Грабёнкіна, Ганна Бацян, майстар вытворчага швейнага ўчастка Ала Скадорва, цырульнікі Валянціна Рубацкая, Галіна Галоўская, Ала Мышлён, Любоў Іода, Галіна Анушэўская, Святлана Кербедзь, кіраўнік будаўнічай брыгады Франц Галец, кладаўшчык Ларыса Пятровіч, вадзіцелі Валерый Зенька, Пётр Гаспарэвіч, эканаміст Кацярына Марцінкевіч, бухгалтары Лідзія Янучок, Аксана Сівая, Галіна Віршыч, Галіна Яблонская, вязальшчыцы Галіна Шакун і Галіна Станкевіч, майстар па рамонце абутку Валянціна Пракопчык.

Прафсаюзная работа – яна нябачная і паўсюдная, але вельмі згуртоўвала калектыў. Мы працавалі не толькі на рабочых месцах – мелі дзялкі буракоў у калгасе, дапамагалі гаспадаркам перабіраць бульбу, нарыхтоўваць сена. Трымалі свайго каня – яго бясплатна давалі работнікам для апрацоўкі прысядзібных надзелаў. Справа прафсаюза – дапамагчы назапасіць жывёле корм на зіму.

…Алена Аляксандраўна Бандарык змагла заслужыць давер людзей, кіраўніцтва і заставалася нязменным прафсаюзным лідарам. Толькі яна адна ведае, наколькі часам было складана знайсці паразуменне, настроіць чалавека на стваральную працу, а калі трэба, і строга ўказаць – але без навучання, па-добраму. Колькі вытрымкі, жыццёвай мудрасці, тактоўнасці і цярпення трэба праявіць, каб чалавек не пакрыўдзіўся, а зразумеў. Сёння Алена Аляксандраўна вельмі ўдзячна свайму роднаму прадпрыемству, што яны не забываюцца пра ветэранаў працы, запрашаюць на прафесійныя святы, іншыя ўрачыстасці. А ўспомніць ёсць што!

Источник: https://valozhin.by/02052024/k-120-letiyu-profsoyuznogo-dvizheniya-belarusi-o-profsoyuznoj-rabote-rasskazala-veteran-truda-elena-bondarik/

Афиша

-
Сбросить
Женский лик Победы
Музей истории города Гомеля

Женский лик Победы

Выставка в Год белорусской женщины и в преддверии Дня Победы

  • 06.05.2026 - 13.05.2026
  • с 11.00 до 19.00
  • г. Гомель, ул. Пушкина, 32
Музей у кнізе: сховішча гісторый і ведаў
Коренская сельская библиотека

Музей у кнізе: сховішча гісторый і ведаў

Шаг в историю

  • 13.05.2026
  • 10:30
  • а.г. Корень, ул. Крылова, 9
  • Вход свободный
Лабиринт семейных загадок
Островецкая детская библиотека

Лабиринт семейных загадок

Игра-головоломка

  • 13.05.2026
  • 14:00
  • г. Островец, ул. Короткевича, 5
Мисс Дубровно
Районный центр народного творчества и культурно-досуговой деятельности Дубровенского района

Мисс Дубровно

Конкурсная шоу-программа

  • 13.05.2026
  • 17:30
  • г. Дубровно, ул. Садовая, 1
13 метров на сцене
Копыльский районный центр культуры

13 метров на сцене

Цирк

  • 13.05.2026 13:00:00 - 13.05.2026 18:00:00
  • г. Копыль, пл. Ленина, 27А
  • 20 руб.
Память о великой Победе
Хойникский районный краеведческий музей

Память о великой Победе

Фотовыставка

  • 05.05.2026 - 14.05.2026
  • 9.00-18.00
  • г. Хойники, ул. К. Маркса, 19
Ствары свой радавод
Государственный музей истории белорусской литературы

Ствары свой радавод

Майстар-клас

  • 13.05.2026 - 14.05.2026
  • с 10.00 до 19.00
  • г. Минск, ул. М. Богдановича, 13
  • 5 руб.
День семейного счастья
Михалишковская сельская библиотека

День семейного счастья

Семейная гостиная

  • 14.05.2026
  • 14:00
  • аг. Михалишки, ул. Победы, 19
Любимая книга семьи
Воронская сельская библиотека

Любимая книга семьи

Литературный вечер

  • 14.05.2026
  • 15:00
  • аг. Ворона, ул. Карла Маркса, 11
Зловещая тень над миром
Кемелишковская сельская библиотека

Зловещая тень над миром

Информационная минутка

  • 14.05.2026
  • 15:00
  • аг. Кемелишки, ул. Советская, 1
«Женщина. Подвиг. Победа. Память»
Воложинский краеведческий музей

«Женщина. Подвиг. Победа. Память»

Выставка

  • 14.05.2026 09:00:00 - 14.05.2026 17:00:00
  • г. Воложин, ул. Партизанская, 19
  • 5 руб.
Я и моя семья — без сквернословия
Ивенецкий музей традиционной культуры

Я и моя семья — без сквернословия

Акция

  • 11.05.2026 - 15.05.2026
  • г.п. Ивенец, ул. Музейная, 2
День семьи
Лунинецкий районный краеведческий музей

День семьи

  • 15.05.2026
  • 00:00
  • г. Лунинец, ул. Советская, 16
От начала войны до парада Победы
Дзержинский районный историко-краеведческий музей

От начала войны до парада Победы

Тематическая экскурсия

  • 04.05.2026 - 15.05.2026
  • 10.00 – 19.00
  • г. Дзержинск, ул. Ленинградская, 6-1
  • от 4,00 руб.
Выставка живописи Г. И. Колчина
Лепельский районный краеведческий музей

Выставка живописи Г. И. Колчина

  • 01.05.2026 - 15.05.2026
  • 10.00 – 18.00
  • г. Лепель, ул. Советская, 38
Браслаўскі край: погляд праз фотааб'ектыў
Браславское районное объединение музеев

Браслаўскі край: погляд праз фотааб'ектыў

Выстава

  • 24.04.2026 - 15.05.2026
  • г. Браслав, ул. Энгельса, 39
Открытая фотоплёнка войны
Лунинецкий районный краеведческий музей

Открытая фотоплёнка войны

Выставка

  • 23.04.2026 - 15.05.2026
  • 9.00 – 18.00
  • г. Лунинец, ул. Советская, 16
Выставка фоторепродукций работ участников Студии военных художников
Оршанская городская художественная галерея В.А. Громыко

Выставка фоторепродукций работ участников Студии военных художников

Центральный Дом офицеров Вооруженных Сил Республики Беларусь, в рамках празднования Дня Победы

  • 06.05.2026 - 15.05.2026
  • с 10.00 до 19.00
  • г. Орша, ул. Ленина, 6а
Семейные ценности: связь поколений
Дубровенский районный историко-краеведческий музей

Семейные ценности: связь поколений

Музейное занятие

  • 15.05.2026
  • 11:00
  • г. Дубровно, ул. Комсомольская, 10А
Семейные традиции
Якубовская сельская библиотека

Семейные традиции

Семейные посиделки

  • 15.05.2026
  • 13:00
  • аг. Якубово, ул. Центральная, 14
У аб’ектыве – пісьменнікі Міншчыны
Мядельская центральная районная библиотека имени Максима Танка

У аб’ектыве – пісьменнікі Міншчыны

Презентация фотовыставки портретов современных писателей Минской области (автор Рагнед Малаховский)

  • 15.05.2026
  • 14:00
  • г. Мядель, ул. Шаранговича, 1
  • вход свободный
Книга объединяет семью
Подольская сельская библиотека-клуб

Книга объединяет семью

Интерактивная игра

  • 15.05.2026
  • 15:00
  • аг. Подольцы, ул. Центральная, 61
Теплые встречи старых друзей
Ворнянская сельская библиотека-клуб

Теплые встречи старых друзей

Час воспоминаний

  • 15.05.2026
  • 15:00
  • аг. Ворняны, ул. Интернатская, 9
Библиотека дом для всей семьи
Станиславовская сельская библиотека

Библиотека дом для всей семьи

Литературно-игровая программа

  • 15.05.2026
  • 15:00
  • аг. Станиславово, ул. Заводская, 3
Казкі дзеда Васіля
Завишинская сельская библиотека-клуб

Казкі дзеда Васіля

Поэтическое путешествие

  • 15.05.2026
  • 15:30
  • д. Завишино, ул. Центральная, 8А
  • Вход свободный
Мы семья, а это значит – справимся с любой задачей
Коренская сельская библиотека

Мы семья, а это значит – справимся с любой задачей

Семейная встреча

  • 15.05.2026
  • 15:30
  • а.г. Корень, ул. Крылова, 9
  • Вход свободный
В символах история страны
Калачевская сельская библиотека

В символах история страны

Урок патриотизма

  • 15.05.2026
  • 16:00
  • а.г. Калачи, ул. Центральная, 13
  • Вход свободный
Тепло родного очага
Гайненская сельская библиотека-клуб

Тепло родного очага

Семейный праздник

  • 15.05.2026
  • 17:00
  • а.г. Гайна, ул. Советская, 26
  • Вход свободный
Осторовок семейного чтения
Гостиловичская сельская библиотека

Осторовок семейного чтения

Семейная литературная игра

  • 15.05.2026
  • 17:00
  • а.г. Гостиловичи, ул. Молодежная, 2
  • Вход свободный
Яблоко от яблони
Районный центр народного творчества и культурно-досуговой деятельности Дубровенского района

Яблоко от яблони

Районный фестиваль-конкурс  

  • 15.05.2026
  • 17:30
  • г. Дубровно, ул. Садовая, 1
Любовь и верность-залог крепкой семьи
Орловичская сельская библиотека-клуб

Любовь и верность-залог крепкой семьи

Семейные посиделки

  • 15.05.2026
  • 18:00
  • аг. Орловичи, ул. Прибалтийская, 5
Новая батлейка
Литературный музей Максима Богдановича

Новая батлейка

  • 15.05.2026
  • 18:30
  • г. Минск, М. Богдановича, 7А
  • 5 руб.
85 реликвий Победы
Лунинецкий районный краеведческий музей

85 реликвий Победы

Выставка

  • 06.05.2026 - 16.05.2026
  • г. Лунинец, ул. Советская, 16
Музеи мира на страницах книг
Гостиловичская сельская библиотека

Музеи мира на страницах книг

Час искусства

  • 16.05.2026
  • 12:00
  • а.г. Гостиловичи, ул. Молодежная, 2
  • Вход свободный
Мастер-класс по плетению горлячки
Ветковский музей старообрядчества и белорусских традиций им. Ф. Г. Шклярова

Мастер-класс по плетению горлячки

  • 16.05.2026
  • 12:00
  • г. Гомель, пл. Ленина, 4а (в парке, за собором Петра и Павла)
  • 13 руб.
Мама, папа, я и КНИГА
Нарочская поселковая библиотека

Мама, папа, я и КНИГА

День семейного чтения

  • 16.05.2026
  • 12:00
  • к.п. Нарочь, ул. Ленинская, 23
  • вход свободный
Бояться не нужно, нужно знать
Семковская сельская библиотека

Бояться не нужно, нужно знать

Профилактическая беседа

  • 16.05.2026
  • 14:00
  • д. Семково, ул. Центральная, 8А
  • Вход свободный
Футбольный матч
Физкультурно-оздоровительный центр Воложинского района

Футбольный матч

  • 16.05.2026
  • 16:00
  • г. Воложин, ул. Партизанская, 19
Крэйда, май, музей!
Музей традиционного ручного ткачества Поозерья

Крэйда, май, музей!

Конкурс детский рисунков мелом

  • 16.05.2026
  • 18:30
  • г. Полоцк, ул. Войкова, 1
  • вход свободный
Письмо домой: слово, которое бережёт
Бегомльский музей народной славы

Письмо домой: слово, которое бережёт

Выставка солдатским писем

  • 12.05.2026 - 17.05.2026
  • 9.00 – 18.00
  • г. п. Бегомль, ул. Советская, 17

Задайте вопрос