Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

З клопатам і прафесіяналізмам

18.05.2024

Да Дня медыцынскай сястры Ганаровай граматай Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінаблвыканкама ўзнагароджана медыцынская сястра стаматалагічнага аддзялення райбальніцы Таццяна Быкоўская. У медыцыне Таццяна Вікенцьеўна дваццаць першы год. Хаця марыла стаць настаўніцай, як яе цётка Ірына Міхайлаўна Марзак, якая ўсё жыццё адпрацавала настаўніцай пачатковых класаў Гародзькаўскай адзінаццацігодцкі. – А пасля перадумала і ні разу аб гэтым не пашкадавала, – кажа яна. – Скончыла школу з сярэбраным медалём, але ў вышэйшую навучальную ўстанову не паступала. Вырашыла, што пайду ў медыцыну – для сябе заўсёды спатрэбіцца. З майго класа ў Маладзечанскае медыцынскае вучылішча на сястрынскую справу ў той год нас паступіла чацвёра: разам скончылі і прыехалі працаваць у нашу бальніцу. Мне ўсё падабалася – і ўколы рабіць, і кропельніцы ставіць. Я брала мэтавае накіраванне і, калі ў аддзеле кадраў прапанавалі радзільнае ці рэанімацыйнае аддзяленне, выбрала рэанімацыю. Рэанімацыя, самі разумееце: “жывая” практыка, у прамым сэнсе слова, кожны дзень. Напачатку было крыху страшнатава – у змене два маладыя спецыялісты. Тое, што вучыш у вучылішчы – без практыкі, толькі на тэорыі і на паперцы, і зусім іншае, калі прыходзіш сюды, і ўсё трэба рабіць у рэжыме “тут і зараз”, бо паступаюць цяжкія пацыенты. Галоўнае – не разгубіцца і ведаць, што рабіць. Дапамагалі і ўрачы, і дзяўчаты-анестэзісты. Першымі маімі строгімі настаўнікамі былі загадчык рэанімацыйнага аддзялення Мікалай Аляксандравіч Кляпец, старшая медсястра, цяпер галоўная, Вольга Яраславаўна Бітэль. Шмат чаму навучылі Альфрэд Зянонавіч Нехвядовіч, Ігар Анатольевіч Скурановіч, хаця ім таксама было нялёгка: ішлі дадому, а наступны дзень ізноў заступалі на дзяжурства. Можна сказаць, працавалі суткамі. – Былі складаныя выпадкі? – Безумоўна, і смерць першая была. Моцна перажывала, а пасля, як гэта не дзіўна гучыць, да ўсяго прывыкаеш і не так блізка прымаеш да сэрца. Дзеткі ляжалі ўсялякія: і з апёкамі, і пасля аварый. Тут жа ў медсястры няма ніякай спецыфікі і накіраванасці – трэба ўмець рабіць ўсё. Але, калі папрацуеш у рэанімацыі, далей нідзе не будзе складана. Таму, як у дзіцячым аддзяленні не хапала спецыялістаў, хадзіла туды на падпрацоўку. І тым, хто толькі прыступае да работы, параіла б рэанімацыю як пачатковы этап. – Псіхалагічна таксама цяжка? – Першы час. Бо бачыш, як кожную хвіліну ідзе барацьба паміж жыццём і смерцю. Здаецца, пацыент яшчэ і нічога і раптам пачынае адыходзіць у іншы свет. Урачы робяць усё, што ад іх залежыць, але лёс чалавека вызначае хтосьці іншы. Каму суджана жыць, той выкарабкаецца з любой складанай сітуацыі, а каму суджана памерці, таго могуць нават не давезці да бальніцы. Былі, напрыклад, такія выпадкі, як трапанацыя чэрапа пасля аварыі. Нехта ляжыць доўгі час без прытомнасці і памірае. А іншы ўжо назаўтра ачуняе і праз некалькі дзён пойдзе. – Як патрапілі ў стаматалагічнае аддзяленне? – Заканчваўся адпачынак па доглядзе за дзіцем і трэба было выходзіць на работу. Але працаваць пазменна ўжо не магла. Падказалі, што патрэбна медсястра ў стаматалогію. Так з 2015 года тут і працую. – Разумею, што тут няма такіх крытычных выпадкаў? – Надараецца рознае. Працую ў кабінеце са стаматолагам-хірургам, дзе выдаляюць зубы. Бывае, што чалавеку становіцца дрэнна і згодна з пратаколам аказання медыцынскай дапамогі выклікаем рэанімацыю. Рэдка, канечне, бо прыходзяць галодныя, з моцным болем – баяцца і трываюць да апошняга. – Было штосьці новае ў гэтай рабоце? – Самі стаматалагічныя паняцці – ужо гэта новае. Напачатку таксама баялася, але дружны калектыў дапамог уключыцца ў работу, прыходзіў на дапамогу. – Хто тут быў правай рукой? – Загадчыца аддзялення Марыя Вячаславаўна Пракаповіч і старшая медсястра на той час Алена Мікалаеўна Цаюн. Таксама ўрачы, з якімі непасрэдна працавала: Сяргей Аляксандравіч Краскоўскі, Наталля Уладзіміраўна Гарбачэўская – у іх заўсёды можна было запытацца і параіцца. Тут працую і падчас адпачынкаў падмяняю сваіх калег у іншых кабінетах. – Стаж у медыцыне ў Вас досыць вялікі, і практыка таксама сур’ёзная. Што Вам прыносіць штодзённая работа? – Мне ўсё тут падабаецца. Увогуле, калі рабіла ў рэанімацыі, разумела: мая прафесія дапамагае людзям. Тыя ж уколы абязбольвання, тыя ж кропельніцы – мы выратоўваем людзей і аказваем дапамогу. Урач робіць самую асноўную работу, але без медыцынскай сястры – аніяк: мы працуем у тандэме. – Бачу, не шкадуеце, што зрабілі ў юнацтве, можна сцвярджаць, круты і лёсавырашальны паварот? – Ужо і вышэйшую катэгорыю паспела атрымаць. А ўзнагарода стала для мяне прыемнай нечаканасцю. Удзячна калектыву і адміністрацыі райбальніцы, што ацанілі маю работу: буду старацца апраўдаць давер. І адзначу: для плённай работы ў нашай бальніцы створаны ўсе ўмовы – у нашым аддзяленні, напрыклад, і рамонт зрабілі, і абсталяванне новае закупілі. Толькі старайся і працуй. – Мне ж хочацца зрабіць акцэнт на тое, наколькі важная прафесія медыцынскай сястры, калі яе на дзяржаўным узроўні вылучылі у асобнае свята, хаця ёсць Дзень медыцынскага работніка? – Сэнс у гэтым вялікі. Урач агледзіць хворага, дасць назначэнні, распіша план лячэння, а ўвесь астатні час у аддзяленні з пацыентамі знаходзіцца медсястра. Калі працавала ў рэанімацыі, дзеці ляжалі адны – без бацькоў: ты для іх і матуля, і нянька, трэба і супакоіць, і пашкадаваць, і прытуліць, і працэдуры зрабіць. Заўсёды памятала: трэба ставіцца да чалавека так, як ты хочаш, каб ставіліся да цябе. Гэта значыць, старэнькіх – паважаць, бо бацькі ў цябе такія ж, дзяцей – любіць, бо сваіх маеш. І перш, чым што сказаць, нават калі ты злосны і сярдзіты, падумаць: а як бы ты зрэагаваў на гэту сітуацыю, каб табе так сказалі? Таму лішні раз варта памаўчаць, мець вытрымку. – Што б Вы пажадалі тым, хто хоча стаць медыцынскай сястрой? – Каб не баяліся ісці ў медыцыну: прафесія паважаная і вельмі запатрабаваная. Так было ва ўсе вякі і, упэўнена, будзе заўжды.

Источник:https://valozhin.by/18052024/z-klopatam-i-prafesiyanalizmam/

Афиша

-
Сбросить
Женский лик Победы
Музей истории города Гомеля

Женский лик Победы

Выставка в Год белорусской женщины и в преддверии Дня Победы

  • 06.05.2026 - 13.05.2026
  • с 11.00 до 19.00
  • г. Гомель, ул. Пушкина, 32
Музей у кнізе: сховішча гісторый і ведаў
Коренская сельская библиотека

Музей у кнізе: сховішча гісторый і ведаў

Шаг в историю

  • 13.05.2026
  • 10:30
  • а.г. Корень, ул. Крылова, 9
  • Вход свободный
Лабиринт семейных загадок
Островецкая детская библиотека

Лабиринт семейных загадок

Игра-головоломка

  • 13.05.2026
  • 14:00
  • г. Островец, ул. Короткевича, 5
Мисс Дубровно
Районный центр народного творчества и культурно-досуговой деятельности Дубровенского района

Мисс Дубровно

Конкурсная шоу-программа

  • 13.05.2026
  • 17:30
  • г. Дубровно, ул. Садовая, 1
13 метров на сцене
Копыльский районный центр культуры

13 метров на сцене

Цирк

  • 13.05.2026 13:00:00 - 13.05.2026 18:00:00
  • г. Копыль, пл. Ленина, 27А
  • 20 руб.
Память о великой Победе
Хойникский районный краеведческий музей

Память о великой Победе

Фотовыставка

  • 05.05.2026 - 14.05.2026
  • 9.00-18.00
  • г. Хойники, ул. К. Маркса, 19
Ствары свой радавод
Государственный музей истории белорусской литературы

Ствары свой радавод

Майстар-клас

  • 13.05.2026 - 14.05.2026
  • с 10.00 до 19.00
  • г. Минск, ул. М. Богдановича, 13
  • 5 руб.
День семейного счастья
Михалишковская сельская библиотека

День семейного счастья

Семейная гостиная

  • 14.05.2026
  • 14:00
  • аг. Михалишки, ул. Победы, 19
Любимая книга семьи
Воронская сельская библиотека

Любимая книга семьи

Литературный вечер

  • 14.05.2026
  • 15:00
  • аг. Ворона, ул. Карла Маркса, 11
Зловещая тень над миром
Кемелишковская сельская библиотека

Зловещая тень над миром

Информационная минутка

  • 14.05.2026
  • 15:00
  • аг. Кемелишки, ул. Советская, 1
«Женщина. Подвиг. Победа. Память»
Воложинский краеведческий музей

«Женщина. Подвиг. Победа. Память»

Выставка

  • 14.05.2026 09:00:00 - 14.05.2026 17:00:00
  • г. Воложин, ул. Партизанская, 19
  • 5 руб.
Я и моя семья — без сквернословия
Ивенецкий музей традиционной культуры

Я и моя семья — без сквернословия

Акция

  • 11.05.2026 - 15.05.2026
  • г.п. Ивенец, ул. Музейная, 2
День семьи
Лунинецкий районный краеведческий музей

День семьи

  • 15.05.2026
  • 00:00
  • г. Лунинец, ул. Советская, 16
От начала войны до парада Победы
Дзержинский районный историко-краеведческий музей

От начала войны до парада Победы

Тематическая экскурсия

  • 04.05.2026 - 15.05.2026
  • 10.00 – 19.00
  • г. Дзержинск, ул. Ленинградская, 6-1
  • от 4,00 руб.
Выставка живописи Г. И. Колчина
Лепельский районный краеведческий музей

Выставка живописи Г. И. Колчина

  • 01.05.2026 - 15.05.2026
  • 10.00 – 18.00
  • г. Лепель, ул. Советская, 38
Браслаўскі край: погляд праз фотааб'ектыў
Браславское районное объединение музеев

Браслаўскі край: погляд праз фотааб'ектыў

Выстава

  • 24.04.2026 - 15.05.2026
  • г. Браслав, ул. Энгельса, 39
Открытая фотоплёнка войны
Лунинецкий районный краеведческий музей

Открытая фотоплёнка войны

Выставка

  • 23.04.2026 - 15.05.2026
  • 9.00 – 18.00
  • г. Лунинец, ул. Советская, 16
Выставка фоторепродукций работ участников Студии военных художников
Оршанская городская художественная галерея В.А. Громыко

Выставка фоторепродукций работ участников Студии военных художников

Центральный Дом офицеров Вооруженных Сил Республики Беларусь, в рамках празднования Дня Победы

  • 06.05.2026 - 15.05.2026
  • с 10.00 до 19.00
  • г. Орша, ул. Ленина, 6а
Семейные ценности: связь поколений
Дубровенский районный историко-краеведческий музей

Семейные ценности: связь поколений

Музейное занятие

  • 15.05.2026
  • 11:00
  • г. Дубровно, ул. Комсомольская, 10А
Семейные традиции
Якубовская сельская библиотека

Семейные традиции

Семейные посиделки

  • 15.05.2026
  • 13:00
  • аг. Якубово, ул. Центральная, 14
У аб’ектыве – пісьменнікі Міншчыны
Мядельская центральная районная библиотека имени Максима Танка

У аб’ектыве – пісьменнікі Міншчыны

Презентация фотовыставки портретов современных писателей Минской области (автор Рагнед Малаховский)

  • 15.05.2026
  • 14:00
  • г. Мядель, ул. Шаранговича, 1
  • вход свободный
Книга объединяет семью
Подольская сельская библиотека-клуб

Книга объединяет семью

Интерактивная игра

  • 15.05.2026
  • 15:00
  • аг. Подольцы, ул. Центральная, 61
Теплые встречи старых друзей
Ворнянская сельская библиотека-клуб

Теплые встречи старых друзей

Час воспоминаний

  • 15.05.2026
  • 15:00
  • аг. Ворняны, ул. Интернатская, 9
Библиотека дом для всей семьи
Станиславовская сельская библиотека

Библиотека дом для всей семьи

Литературно-игровая программа

  • 15.05.2026
  • 15:00
  • аг. Станиславово, ул. Заводская, 3
Казкі дзеда Васіля
Завишинская сельская библиотека-клуб

Казкі дзеда Васіля

Поэтическое путешествие

  • 15.05.2026
  • 15:30
  • д. Завишино, ул. Центральная, 8А
  • Вход свободный
Мы семья, а это значит – справимся с любой задачей
Коренская сельская библиотека

Мы семья, а это значит – справимся с любой задачей

Семейная встреча

  • 15.05.2026
  • 15:30
  • а.г. Корень, ул. Крылова, 9
  • Вход свободный
В символах история страны
Калачевская сельская библиотека

В символах история страны

Урок патриотизма

  • 15.05.2026
  • 16:00
  • а.г. Калачи, ул. Центральная, 13
  • Вход свободный
Тепло родного очага
Гайненская сельская библиотека-клуб

Тепло родного очага

Семейный праздник

  • 15.05.2026
  • 17:00
  • а.г. Гайна, ул. Советская, 26
  • Вход свободный
Осторовок семейного чтения
Гостиловичская сельская библиотека

Осторовок семейного чтения

Семейная литературная игра

  • 15.05.2026
  • 17:00
  • а.г. Гостиловичи, ул. Молодежная, 2
  • Вход свободный
Яблоко от яблони
Районный центр народного творчества и культурно-досуговой деятельности Дубровенского района

Яблоко от яблони

Районный фестиваль-конкурс  

  • 15.05.2026
  • 17:30
  • г. Дубровно, ул. Садовая, 1
Любовь и верность-залог крепкой семьи
Орловичская сельская библиотека-клуб

Любовь и верность-залог крепкой семьи

Семейные посиделки

  • 15.05.2026
  • 18:00
  • аг. Орловичи, ул. Прибалтийская, 5
Новая батлейка
Литературный музей Максима Богдановича

Новая батлейка

  • 15.05.2026
  • 18:30
  • г. Минск, М. Богдановича, 7А
  • 5 руб.
85 реликвий Победы
Лунинецкий районный краеведческий музей

85 реликвий Победы

Выставка

  • 06.05.2026 - 16.05.2026
  • г. Лунинец, ул. Советская, 16
Музеи мира на страницах книг
Гостиловичская сельская библиотека

Музеи мира на страницах книг

Час искусства

  • 16.05.2026
  • 12:00
  • а.г. Гостиловичи, ул. Молодежная, 2
  • Вход свободный
Мастер-класс по плетению горлячки
Ветковский музей старообрядчества и белорусских традиций им. Ф. Г. Шклярова

Мастер-класс по плетению горлячки

  • 16.05.2026
  • 12:00
  • г. Гомель, пл. Ленина, 4а (в парке, за собором Петра и Павла)
  • 13 руб.
Мама, папа, я и КНИГА
Нарочская поселковая библиотека

Мама, папа, я и КНИГА

День семейного чтения

  • 16.05.2026
  • 12:00
  • к.п. Нарочь, ул. Ленинская, 23
  • вход свободный
Бояться не нужно, нужно знать
Семковская сельская библиотека

Бояться не нужно, нужно знать

Профилактическая беседа

  • 16.05.2026
  • 14:00
  • д. Семково, ул. Центральная, 8А
  • Вход свободный
Футбольный матч
Физкультурно-оздоровительный центр Воложинского района

Футбольный матч

  • 16.05.2026
  • 16:00
  • г. Воложин, ул. Партизанская, 19
Крэйда, май, музей!
Музей традиционного ручного ткачества Поозерья

Крэйда, май, музей!

Конкурс детский рисунков мелом

  • 16.05.2026
  • 18:30
  • г. Полоцк, ул. Войкова, 1
  • вход свободный
Письмо домой: слово, которое бережёт
Бегомльский музей народной славы

Письмо домой: слово, которое бережёт

Выставка солдатским писем

  • 12.05.2026 - 17.05.2026
  • 9.00 – 18.00
  • г. п. Бегомль, ул. Советская, 17

Задайте вопрос