11-12 ліпеня 2020 года ў аграгарадку Александрыя Магілёўскай вобласці адбылося Рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»). У свяце прыняла ўдзел творчая дэлегацыя Валожынскага раёна, якую ўзначаліў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама Вікенцій Мікалаевіч Адамовіч. Дзве пары маладых людзей прымалі ўдзел у парадзе-дэфіле касцюмаў традыцыйных строяў Валожынскага раёна на цырымоніі адкрыцця свята. Народны майстар Беларусі Лямбовіч Хрысціна Станіславаўна, майстар па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву Ярашэвіч Святлана Віктараўна з Ракаўскага Цэнтра народнай творчасці і майстар-кераміст Лыскавец Віктар Васільевіч з Дзяржаўнай установы «Івянецкі музей традыцыйнай культуры» прадстаўлялі традыцыйную культуру ў складзе шматлікіх майстроў Мінскай вобласці. Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны фальклорны ансамбль «Гасцінец» Ракаўскага цэнтра народнай творчасці (кіраўнік Пятроўская Е.С.) сваёй творчасцю ствараў добры настрой гасцям свята.


