Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

Фестываль-конкурс фартэпіяннай музыкі імя М. Грушвіцкага

07.05.2015

На працягу трох дзён у Ракаве праходзіў IV адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс фартэпіяннай музыкі імя М. Грушвіцкага, ініцыіраваны калектывам педагогаў мясцовай дзіцячай школы мастацтваў пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Сёлета ён сабраў рэкордную колькасць удзельнікаў  — 140, якія прадстаўлялі больш за 100 навучальных устаноў рэспублікі. Узрост удзельнікаў – да 18 гадоў. Конкурсныя праслухоўванні праходзілі  ў канцэртнай зале цэнтра народнай творчасці ў наступных намінацыях: салісты, дуэты і змешаныя ансамблі. Удзельнікі былі падзелены на 4 узроставыя катэгорыі.

Сярод канкурсантаў з нашага раёна дыпламантам стала выхаванка Івянецкай ДШМ Аліна Залатар ва ўзроставай катэгорыі ад 12 да 14 гадоў (настаўнік Ірына Каўрэцкая). У намінацыі “Кампазітарскае майстэрства” дыпломам адзначана таксама вучаніца 1 класа па класе акардэона Ракаўскай ДШМ Ганна Драневіч. Настаўнік Вольга Іода вучыць дзяўчынку не толькі ігры на музычным інструменце, але дадаткова займаецца з ёй кампазіцыяй.

Задайте вопрос