Распальваючы вогнішча, мы нярэдка не заўважаем, як ляцяць цэлыя россыпы іскраў, чапляючыся верхавіны соснаў і елак. Пакідаючы месца адпачынку, бесклапотна забываем, што там засталіся тлеючыя, здавалася б, бяскрыўдныя вугольчыкі. І адбываецца страшнае. Няма лесу, няма птушак. Толькі чорнае пажарышча, якое застаецца на доўгія месяцы…
Бываючы ў лесе заўсёды памятайце, што вы з’яўляецеся гасцямі ў лясных жыхароў, а таму захоўвайце элементарныя правілы бяспечных паводзін. Разводзьце вогнішчы толькі ў выпадку неабходнасці і толькі на адведзеных для гэтых мэт месцах. Ніколі не запальвайце вогнішча ў хваёвых маладняках – гэта можа выклікаць самыстрашны верхавы пажар.
Калі вы заўважылі крыніцу магчымага пажару, то прыміце ўсе меры, каб яго ліквідаваць. Калі патушыць агонь вам не ўдалося, то тэрмінова паведаміце аб гэтым выратавальнікам па нумары 101 ці 112.
Тут неабходна таксама нагадаць, што рабіць, калі аказаліся ў непасрэднай блізкасці ад пажару ў лесе ці на тарфяніку? Выходзьце на дарогу ці да берага ракі перпендыкулярна накірунку руху агню. Выйшаўшы на адкрытую прастору, дыхайце чыстым паветрам ля зямлі. Рот і нос прыкрыйце мокрай анучкай, насоўкай. Калі няма адкрытых участкаў, то крочце на ўчастак лісцевага лесу, ён, у параўнанне з хваёвым, слаба гарыць. Заўсёды памятайце, што ваша бяспека – у Вашых руках!


