Супрацоўнікі Валожынскага краязнаўчага музея вырашылі пазнаёміць наведвальнікаў з каштоўнымі экспанатамі. На сёння ў фондах установы іх больш за шэсць тысяч. Ёсць унікальныя, вельмі рэдкія прадметы. Кожны з іх - сведка важных падзей мінуўшчыны, нітачка, якая дапамагае адчыніць малавядомыя старонкі гісторыі і культуры нашага працавітага, таленавітага і мужнага народа.
Спадзяёмся, што цыкл выстаў «Па слядах музейнага экспаната», які распачаўся ў Валожынскім краязнаўчым музеі, знойдзе і зацікавіць свайго наведвальніка.
Першы прадмет, які прадстаўлены для азнаямлення – копія слуцкага пояса, якая дакладна паўтарае гістарычныя першаўзоры. Набыты экспанат у 2016 годзе за фінансавыя сродкі з раённага бюджэта.
Вытворчасць гэтага ўнікальнага беларускага брэнда была адноўлена ў канцы 1913 года на прадпрыемстве «Слуцкія паясы» ў рамках дзярпраграмы.
Запрашаем усіх жадаючых наведаць міні-выставу «Слуцкі пояс – гісторыя і сучаснасць!» з цыкла выстаў «Па слядах музейнага экспаната».


