Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

Рашэннем ЮНЕСКА 2020-ы год абвешчаны Годам Фердынанда Рушчыца

26.08.2020

 Увесь год у Беларусі і за яе межамі ўспамінаюць знакамітага пейзажыста. Нагадаем, што добрыя навіны прыйшлі з Парыжа яшчэ ў канцы лістапада 2019, калі Генеральная канферэнцыя ЮНЕСКА ўключыла 150-годдзе з дня нараджэння Ф.Рушчыца ў Каляндар памятных дат на 2020 год.

Фердынанда Рушчыца як мастака і жывапісца ведаюць, напэўна, усе. Але мала хто ведае, што Рушчыц таксама быў выдатным сцэнографам, графічным дызайнерам, грамадскім актывістам.

Сын беларускай зямлі і сёння з’яўляецца фігурай неспасціжнай, таямнічай, інтрыгуючай. Тым, хто адкрывае чарговыя раздзелы яго жыццёвага падарожжа, ён падаецца вельмі займальным персанажам: з аднаго боку, як гэта характэрна для мастакоў, «легкадумны», здольны акліматызавацца ў любым асяроддзі і у любой новай ролі, а з другога – поўны настальгіі і тугі па спакойным радавым Багданаве з прадказальным рытмам падзей, роднымі прасторамі, якія супакойваюць душу і сэрца…

У Валожынскім краязнаўчым музеі адбылася сустрэча з сааўтарам і кансультантам даведчага выдання пра мастака Фердынанда Рушчыца Алай Аляксандраўнай Макарэвіч, якая распавяла пра працу над дадзенай кнігай-альбомам. Пад час размовы яна падкрэсліла, што мэтай аўтарскага калектыву было паказаць Фердынанда Рушчыца як высокаадукаванага таленавітага чалавека, грамадскага дзеяча, выдатнага арганізатара культурнага жыцця. Тут размешчаны дакументы, фатаграфіі і малюнкі, а таксама ўспаміны і водгукі сучаснікаў мастака аб яго дзейнасці, запісы з дзённікаў Рушчыца і прэс-рэлізы, у якіх ён дзяліўся сваім замілаваннем да тагачаснай культуры і народных традыцый. Альбом дае магчымасць ажыццявіць падарожжа ў меншвядомыя этапы жыцця і творчасці Фердынанда Рушчыца, запрашае пазнаць глыбіню яго думак, непакорлівую душу і праніклівы розум, якія не паддаваліся нягодам гісторыі і чалавечым слабасцям, але дазвалялі мастаку развівацца, каб стаць выбітнай, усабакова развітай асобай.

Усе тэксты гэтага выдання на дзвюх мовах – польскай і беларускай. Дарэчы, вышэйназваны асобнік Ала Аляксандраўна падаравала музею.

Улічваючы тое, што кніга мае багаты даведачны і ілюстратыўны матэрыял, яна можа быць карыснай не толькі для аматараў і даследчыкаў жыцця і творчасці мастака, але і для шырокага кола чытачоў, не абыякавых да сваёй культурнай спадчыны.

Задайте вопрос