Для кожнага з нас малая радзіма – самая прыгожая і лепшая. У думках-успамінах мы заўсёды вяртаемся да ўсяго таго, што дадзена чалавеку з першых дзён яго жыцця.
20 кастрычніка ў філіяле Прэзідэнскай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь у Рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па вуліцы Карла Маркса, 38 у рамках Года малой радзімы прайшло мерапрыемства, прысвечанае гісторыі Валожыншчыны.
Удзельнікамі мерапрыемства былі супрацоўнікі Валожынскага краязнаўчага музея, якія прадэманстравалі мультымедыйную прэзентацыю «Валожын праз прызму стагоддзяў» і пазнаёмілі прысутных з асноўнымі вехамі гісторыі горада і рэгіёна.
Сярод сталічных гасцей мерапрыемства быў наш зямляк Віктар Шніп, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» і паэтэса Ядвіга Рай, ураджэнка Валожынскага раёна.
Сустрэча прайшла ў цёплай і шчырай атмасферы.


