Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

У Валожынскім краязнаўым музеі адкрылася выстава «Мая зямля – маё натхненне»

05.11.2020

У Валожынскім краязнаўым музеі адкрылася выстава «Мая зямля – маё натхненне». Яе аўтар - Уладзімір Сайко, мастак-жывапісец, графік, баталіст. Нарадзіўся ў горадзе Валожыне ў 1991 годзе. Скончыў Рэспубліканскі каледж мастацтваў імя І.А. Ахрэмчыка, Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў.

На выставе прадстаўлены карціны з краявідамі Валожыншчыны, вуліцамі і аколіцамі роднага горада.

У мастака шмат партрэтаў сяброў, блізкіх і родных людзей. Сваёй бабулі, Алімпіядзе Ануфрыеўне, Уладзімір прысявяціў 20 работ. Адна з іх змешчана на выставе.

Малады мастак часта падарожнічае з мальбертам у руках па прыгожых мясцінах Беларусі. Ён умее злавіць і захаваць на палатне яркі момант не горш за фатографа.

Неягледзячы на малады ўзрост, карціны мастака прадстаўлены маштабна. Яго творы знаходзяцца ў Цэнтры ЮНЭСКА ў Францыі, у зборах гістарычных і краязнаўчых музеяў Беларусі, прыватных калекцыях Расіі, Украіны, Польшчы, Кітая, Італіі, Францыі, Швейцарыі, Сербіі, Чарногорыі, Германіі, Туркменістана, Ірана, ЮАР, ЗША, Канады, Эквадора.

Запрашаем жыхароў горада і раёна наведаць выставу нашага земляка, якая месціцца ў Валожынскім краязнаўчым музеі па вул. М. Горкага, 9.

Задайте вопрос