Напрыканцы лістапада ў Івянецкім музеі традыцыйнай культуры віталі маладых Вольгу і Аляксандра! Прыемна, што месцам рэгістрацыі шлюбу яны абралі музейны аб’ект «Карчма», дзе ў атмасферы старажытнасці яны сказалі адзін аднаму «ТАК».
Для маладых быў праведзены абрад «Вяселле»,. Хлебам – соллю сустракала маладую пару дырэктар музея Валянціна Адамовіч. Яна распавяла пра традыцыі святкавання вяселляў на Беларусі і зрабіла ўсё, каб гэты дзень запомніўся маладым і гасцям. А дамлей Вольга трымала іспыты ў майстэрні «Ткацтва», Аляксандр паказваў свой спрыт у «Ганчарні». Для маладой пары майстар ганчар У.Сасноўскі зрабіў гаршчок, які будзе перададзены ім пасля абпалу. На завяршэнне маладых чакалі падарункі ад музея, вясельны вальс і фотасесія ў музеі.


