З 15 снежня Ракаўскім цэнтры народнай творчасці працуе выстава елачных упрыгожванняў. Экспанаты прадставілі бацькі дзяцей, якія займаюцца ў клубных фарміраваннях цэнтра народнай творчасці. Наведвальнікам выставы прапануецца экскурсія, падчас якой яны атрымліваюць шмат цікавай інфармацыі аб паходжанні елкі, навагодніх персанажаў, аб гісторыі развіцця елачных упрыгожванняў і іншых калядных і навагодніх традыцыях. на выставе прадстаўлены цацкі пачынаючы з пачатку 40-ых гадоў.


