У першы дзень 2021 года фонды краязнаўчага музея папоўніліся новымі экспанатамі: наручнымі гадзіннікамі розных часоў, настольным будзільнікам 1962 года, школьнымі падручнікамі сяр. 70-х – пач. 80-х гадоў, каляровымі паштоўкамі савецкага перыяду. Вельмі цікавым прадметам з’яўляецца грыфельная дошка, на якой пісалі вучні ў польскай школе, таму што набыць сшыткі маглі нямногія. Усе гэтыя экспанаты перадала ў музей жыхарка горада Валожына Лужынская З.Б.


