Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

Цуд на Каляды!

05.01.2021

У 2020 годзе мы рады кожнаму наведвальніку, кожнаму турысту, які нягледзячы на цяжкасці, наведаў Івянецкі музей традыцыйнай культуры.

«Цуд на Каляды» – гэта адмысловая праграма для ўсіх гасцей музея.

На прыкладзе групы школьнікаў 4 –га класа раскажам пра тое, які цуд чакаў дзяцей.

Пасля доўгай дарогі дзеці з задавальненнем паласаваліся цукеркамі, якімі пачаставала «Шчодрая» – гід па цудоўным падарожжы. У экспазіцыі дзеці не толькі пазнаёміліся з гісторыяй Івянца і рамёствамі, а і даведаліся, як рыхтавалі святочны стол на Каляды. У навагодняй фотазоне сфатаграфаваліся, а на паштоўках шукалі вобразы Дзеда Мароза і Снягуркі.

Сапраўдным цудам стаў батлеечны спектакль «Цар Ірад», які сцвердзіў, што дабро заўжды перамагае!

У ткачыхі і ганчара дзеці даведаліся, чым займаліся нашы продкі перадкаляднымі вечарамі, сталі удзельнікамі майстар – класаў.

У Музеі местачковага побыту пазнаёміліся з тым, як жылі нашы продкі.

Пасля насычанай дзеямі праграмы гледачы падсілкаваліся каляднымі блінцамі ды гарбатай на зёлках.

А далей музычна – гульнёвая праграма, дзе гульні, скокі, музыка ды іншыя забаўкі.

Задайте вопрос