3 лютага 2021 года для вучняў 5”В” класа Ракаўскай сярэдняй колы адбылася экскурсія “Калядна-навагоднія традыцыі: гісторыя навагодняй елкі, упрыгожванняў, персанажаў” ў Ракаўскім цэнтры народнай творчасці. Падчас экскурсіі дзеці даведаліся шмат цікавай інфармацыі пра ўзнікненне і развіццё калядна-навагодніх традыцый, гісторыю з’яўлення навагодніх персанажаў Дзеда Мароза і Снягурачкі, а таксама ўзнікненне і развіццё традыцыі ўпрыгожвання навагодняй ёлкі ў заходняй Еўропе, Савецкім Саюзе і на тэрыторыі Беларусі.


