Выстаўка друкаваных выданняў з фондаў ДУ “Валожынскі краязнаўчы музей” пачала працаваць 02.04.2021 г. у ДУ “Івянецкі музей традыцыйнай культуры”
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі стаў знакам добрай волі, згуртаванасці, міру і росквіту, ён сімвалізуе непарушную дружбу і братэрства.
Дагавор аб супольнасці паміж дзвюма братэрскімі дзяржавамі ад 2 красавіка 1996 года, а таксама заключаны ўслед за ім дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы сталі адлюстраваннем надзей беларусаў і расіян, якія стагоддзямі жылі побач, цешыліся агульнымі дасягненнямі і перамогамі.
Нас звязваюць агульныя гісторыя, культура, моцныя інтэграцыйныя, эканамічныя сувязі. А гарады ў Падмаскоўі – Зарайск – Арзамас – Лобня – даўно сталі пабрацімамі нашага старадаўняга Валожына. Многія прамысловыя прадпрыемствы раёна ўжо на працягу шэрага гадоў пастаўляюць сваю прадукцыю на расійскія рынкі збыту. Умацоўваюцца і культурныя сувязі.
Цеснаму супрацоўніцтву садзейнічаюць і міждзяржаўныя эканамічныя праграмы, маштабныя праекты, якія рэалізуюцца на прасторах Саюзнай дзяржавы.
У экспазіцыі змешчаны цікавыя экспанаты, звязаныя з гісторыяй і сучаснасцю гарадоў – пабрацімаў г.Валожына – г.Арзамаса, г.Лобні, г.Зарайска.


