Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

Паседжанне народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання «Рунь»

13.04.2021

У суботу, 11 красавіка, адбылося паседжанне народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання «Рунь».  Упершыню, амаль за два дзесяцігоддзі, ўдзельнікі аб’яднання сабраліся ў раённым Цэнтры культуры без свайго кіраўніка, Валянціны Францаўны Гіруць-Русакевіч. Сустрэча пачалася з хвіліны маўчання,  падчас якой  ніхто не стрымліваў слез, бо душы прысутных разрываліся ад вялікага гора.

У гэты дзень гаварылі толькі пра Валянціну Францаўну – успаміналі першыя сустрэчы, прыгадвалі выпадкі з жыцця, засяроджвалі ўвагу на яе парадах і наказах. І кожнае слова прысутных было пранізана болем незаменнай страты… 

На паседжанні абмяркоўваліся пытанні ўшанавання светлай памяці Валянціны Францаўны:  выхаду ў раённай газеце “Працоўная слава” “Літаратурнай старонкі” з яе творамі і  прысвечэннямі ад сяброў па пяру; арганізацыя і правядзенне конкурсу мастацкага чытання вершаў  і вечарыны памяці члена Саюза пісьменнікаў Беларусі  В.Ф. Гіруць-Русакевіч.

Задайте вопрос