19 мая 2021 года адбылося чарговае паседжанне народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры”, на якім былі абмеркаваны шэраг пытанняў па рабоце аб’яднання і падведзены вынікі раённага конкурсу “Маладыя галасы-2021”. Журы, у склад якога ўвайшлі член Саюза пісьменнікаў Беларусі Марыя Шакун, члены Міжнароднага саюза рускамоўных пісьменнікаў Наталля Жызнеўская і Людміла Садоўская, паэт-аматар з вялікім творчым стажам – Галіна Гражынская і кіраўнік аб’яднання Наталля Жылевіч, пасля працяглага абмеркавання вызначылі пераможцаў у кожнай з намінацый конкурсу. Прызначаны дзень урачыстага ўзнагароджвання маладых літаратараў.


