27 мая 2021 года ДУК “Валожынскі раённы цэнт культуры” сустракаў юных літаратараў Валожыншчыны, якія сабраліся з нагоды падвядзення вынікаў раённага літаратурнага конкурсу “Маладыя галасы-2021”. На свяце таксама прысутнічалі паэты і пісьменнікі, удзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”, навучэнцы і настаўнікі ўстаноў адукацыі раёна.
Узнагароды канкурсантам уручалі член Саюза пісьменнікаў Беларусі Марыя Антонаўна Шакун, самадзейны паэт і кампазітар Галіна Філяноўская, упаўнаважаны прадстаўнік у Беларусі Міжнароднага Саюза рускамоўных пісьменнікаў, член Саюза пісьменнікаў Паўночнай Амерыкі, акадэмік Міжнароднай акадэміі развіцця літаратуры і мастацтва Людміла Садоўская, таленавіты паэт, неаднаразовы пераможца конкурсу “Маладыя галасы” Аляксей Герман.
Кіраўнік народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Наталля Жылевіч павіншавала ўдзельнікаў, пераможцаў і дыпламантаў конкурсу і адзначыла, што лепшыя вершы будуць накіраваны на абласны музычна-паэтычны конкурс «Адкрытым сэрцам чую кліч Радзімы» і апублікаваны ў “Літаратурнай старонцы” раённай газеты, іншых выданнях.


