Адзін з любімых дзятвой дней – 1 чэрвеня, міжнародны дзень абароны дзяцей.
У Івянцы гэты дзень адзначылі 30 мая. На пляцоўцы перад Домам культуры віруе напоўп: конкурсы і выступленні артыстаў, прысмакі і атракцыёны, выстаўкі і майстар – класы.
ДУ “Івянецкі музей традыцыйнай культуры” прадстаўлялі Таццяна Задрэйка з выстаўкай традыцыйных ляляк – абярэгаў і Уладзімір Сасноўскі з калекцыяй ганчарных вырабаў.
Міжнародны дзень абароны дзяцей адзначаецца штогод 1 чэрвеня, заснаваны ў лістападзе 1949 года ў Парыжы рашэннем кангрэса Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыі жанчын, упершыню адзначаўся ў 1950 годзе.
Дзень абароны дзяцей праводзіцца з мэтай прыцягнуць увагу дарослых да захавання правоў дзяцей на свабоду думкі, адукацыі, абароны ад гвалту і права на жыццё. Бацькі, як і дзяржава павінны прызнаваць і выконваць правы і свабоды дзяцей. Пра гэта гаворыцца ў Дэкларацыі правоў дзіцяці, прынятай ААН у 1959 годзе.
На ўзроўні міжнароднага права асноўным дакументам з'яўляецца Канвенцыя аб правах дзіцяці, прынятая ААН 20 лістапада 1989 года i ратыфікаваная СССР 13 ліпеня 1990 года.


