2 чэрвеня 2021 года два атрады выхаванцаў аздараўленчага лагера «Планета дзяцінства», што працуе на базе ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Валожына”, наведалі ГУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры”, дзе адбылася сустрэча з кіраўніком народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Наталляй Жылевіч. Кіраўнік аб’яднання распавядала дзецям пра творчую спадчыну Валожыншчыны, пазнаёміла з творчасцю паэтаў- сучаснікаў і іх кнігамі для дзяцей. Навучэнцы пачатковых класаў удзельнічалі ў гульні “Размаўляем па-беларуску” і паказалі сябе як добрыя знаўцы беларускай мовы, за што атрымалі маленькія салодкія сюрпрызы.


