29 мая 2021 года было праведзена свята вёскі Зафінова “Сёння ў нашай хаце свята”. Пра гісторыю вёскі і яе насельнікаў вельмі падрабязна і цікава расказаў карэнны жыхар В.Р.Садоўскі. На свяце былі ўшанаваны старэйшы і малодшы жыхары вёскі. Многа прыемных слоў пачулі юбіляры. Самадзейныя артысты падарылі прысутным вясёлы настрой.


