8 чэрвеня 2021 года ў ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры” выхаванцы аздараўленчага лагера «Планета дзяцінства», што працуе на базе ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Валожына”, прынялі ўдзел у гульні-конкурсе “Размаўляем па-беларуску”, пад час якой гульцы паказалі сябе як добрыя знаўцы беларускай мовы. Дзеці пераклададі словы і выразы, адказвалі на пытанні, называлі прадметы, складалі вершы на роднай мове. У дадатак дзеці пазнаёміліся з выданнямі сучасных аўтараў, якія расказваюць пра творчую спадчыну Валожыншчыны.
На прыканцы мерапрыемства, у рамках акцыі, накіраванай на папулярызацыю беларускай сімволікі, навучэнцы разам з кіраўніком народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Наталляй Жылевіч правялі флэшмоб “Беларусь – мая старонка”.


