У Ракаўскім цэнтры народнай творчасці быў праведзены ранішнік “Услед за актыўным летам” з удзелам выхаванцаў харэаграфічнага гуртка “Апельсін“ . Ранішнік адбыўся ў форме канцэртнай справаздачы работы гуртка. Увазе гледачоў былі прадстаўлены 6 танцаў: “Ангел Веры”, “Меня тянет хулиганить”, “Поток мыслей” і іншыя. Кожны канцэртны нумар быў адзначаны гучнымі апладысментамі гледачоў.


