19.08.2021 года ў вёсцы Макасічы прайшло свята “Яблачны спас”. У гэтай весцы кожны год на “Яблычны спас” збіраюцца жыхары з бліжэйшых весак, прыносяць у кошыках гародніну, яблыкі і грушы, каб асвяціць. Айтец Віктар з задавальненем асвяціў ўраджай з сядзіб вяскоўцаў, блаславіў і павіншаваў усіх са святам.
Для прысутных работнікамі Суднікаўскага сельскага клуба быў падрыхтаваны салодкі стол. Тут былі і яблыкі пячоныя з медам, пірог з яблыкамі, сок яблачны, блінчыкі з яблыкамі, духмянае варэнне з яблык, цёртыя яблыкі. Гаспадынькі з прыемнасцю ўсіх частавалі і давалі рэцэпты страў. Усе засталіся задаволены такім цудоўным святам.


