Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

Літаратурна-пазнавальная сустрэча “Слова – усяго аснова”

09.09.2021

1 верасня 2021 года ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры” гасцінна разчыніў дверы для навучэнцаў школ горада. Тут іх чакала літаратурна-пазнавальная сустрэча “Слова – усяго аснова”, прыўрочаная да Дня ведаў і Дня беларускага пісьменства, якую ладзілі ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”. Падчас сустрэчы дзеці і настаўнікі пачулі цікавы расповед пра гарады, што прымалі Свята беларускага пісьменства, пазнаёміліся з літаратурнай спадчынай валожыншчыны і вядома ж прымалі віншаванні з пачаткам навучальнага года ад валожынскіх літаратараў. У якасці падарунка Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Марыя Шакун і самадзейная паэтка  Галіна Гражынская чыталі свае вершы, а Дзмітрый Завацкі выканаў уласную песню. 

Напрыканцы сустрэчы, і настаўнікі і дзеці, з задавальненнем прынялі ўдзел у віктарыне, дзе за правільныя адказы кожны змог атрымать невялічкі падарунак.

Задайте вопрос