5 верасня 2021 года горад Капыль прымаў XХVIII штогадовы Дзень беларускага пісьменства пад слоганам «Слова нас аб'ядноўвае».
У рамках фестывалю мела гонар прадставіць творчы павільён народнае літаратурна-мастацкае аб’яднанне “Рунь” ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры”. Тут была прадстаўлена работа аб’яднання, гучалі вершы ў аўтарскім выкананні і праводзілася аўтограф-сесія.
Пад час правядзення свята беларускага пісьменства на пляцоўцы “Рамесніцкі падворак” Валожыншчыну прадставілі майстар-кераміст Алег Капуста і Ларыса Мытнік з цікавымі беларускімі сувенірамі.


