У Ракаўскім цэнтры народнай творчасці прайшло адкрыццё выставы Алены Кіш. Алена Андрэеўна Кіш (1889 ці 1896 — 1949) — беларуская мастачка-прымітывіст са Слуцкага раёна, аўтар маляваных дываноў. Мастачка-вандроўніца, значную частку жыцця хадзіла з вёскі ў вёску і малявала дываны, часам за калавак хлеба. Працы Алены, а таксама звесткі аб яе жыцці, былі сабраныя праз шмат гадоў пасля яе смерці па ініцыятыве мастака Уладзіміра Басалыгі. Дываны з казачна- экзатычнымі сюжэтымі адрозніваюцца кампазіцыйным майстэртсвам, своеасаблівым бачаннем і унікальнай вобразнасцю.


