8 кастрычніка 2021 года ў вёсцы Міхайлоўшчына Ашмянскага раёна адбылася ўрачыстая закладка алеі, прысвечаная памяці паэткі, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Валянціны Гіруць-Русакевіч. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі Гальшанскага сельскага Савета, удзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”, родныя, сябры і землякі Валяціны Францаўны.
6 кастрычніка 2021 года ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” здзейснілі паэтычную вандроўку “Наперад у мінулае…” у Гальшанскі замак Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці.


