16 кастрычніка 2021 года ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры” сабраліся на чарговае паседжанне каб адзначыць Дзень нараджэння былога кіраўніка народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Валянціны Францаўны Гіруць-Русакевіч, таленавітай паэткі, аўтара многіх кніг і зборнікаў жыццё якой, на жаль, нечакана абарвала хвароба.
Да пачатку паседжання “рунеўцы” пабылі ў касцёле на памінальнай імшы, затым наведалі могілкі, дзе ўсклалі кветкі, як знак найвялікшай любові і пашаны да добрага чалавека.
Падчас паседджання, на якім прысутнічалі і родныя Валянціны Францаўны, гучалі вершы паэткі, вершы-прысвячэнні і вядома ж ўспаміны… успаміны, у якіх перапляліся любоў і павага, боль і горач страты, узнёсласць і душэўная цяплыня, таму што Валянціна Францаўна назаўсёды застанецца ў памяці і сэрцы кожнага “рунеўца” як самы важны і дарагі ў жыцці чалавек…


