9 лістапада 2021 года для ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці Івянецкага Дома культуры быў арганізаваны круглы стол на тэму здаровага ладу жыцця “Хочу быть здоровым”. Гурткоўцы з задавальненнем дзяліліся сваімі меркаваннямі на дадзеную тэму. Асабліва цікава гэта было рабіць калі на стале стаялі салодкія пачастункі.


