Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

Выхоўванне сапраўдных патрыётаў нашай Радзімы праз традыцыі і добрыя справы продкаў

17.11.2021

Для чалавека вельмі важна не толькі дыхаць родным паветрам, любавацца цёплым сонейкам, але і адчуваць сябе часцінкай Радзімы, яе гісторыі і культуры, традыцый продкаў. Народная мудрасць сведчыць: калі не ведаеш, адкуль прыйшоў, то не ведаеш, куды пойдзеш.

 Супрацоўнікі Валожынскага краязнаўчага музея разумеюць, што выхоўваць сапраўдных патрыётаў нашай Радзімы праз традыцыі і добрыя справы продкаў патрэбна з ранняга дзяцінства. Раз у месяц вучні 2-іх класаў гімназіі №1 г. Валожына з гуртка  “Маладзічок”  наведваюць нашу ўстанову.  Цікава і пазнавальна прайшоў чарговы занятак, які  быў прысвечаны ганчарству -  найважнейшаму  занятку нашых продкаў: вытворчасці вырабаў з гліны гаспадарчага і дэкаратыўна-прыкладнога прызначэння.

Навуковы супрацоўнік музея Васільева Т.А. расказала дзецям аб гісторыі промысла, паказала  відэасюжэт аб івянецкіх ганчарах і мультфільм па тэме “Як Несцерка скарб знайшоў”,  пазнаёміла з гліняным  посудам, які знаходзіцца ў экспазіцыі “Беларускай хатка”.  Таццяна Аляксандраўна і  кіраўнік гуртка Таўгень Л.С. прадставілі  дзецям гліняныя цацкі – свістулькі, на якіх  вучні змаглі сыграць прасцейшыя найгрышы.

Задайте вопрос