30 лістапада 2021 года ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры”, Марыя Шакун і Наталля Жылевіч, сустрэліся з вучнямі 5-7 класаў гімназіі №1 г.Валожына. У час мерапрыемства кіраўнік аб’яднання Наталля Жылевіч правяла гульню-конкурс “Роднае слова”. Навучэнцы адказвалі на пытанні, тлумачылі значэнні беларускіх слоў і выразаў, прыгадвалі творы беларускіх аўтараў, размаўлялі на беларускай мове. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Марыя Шакун, якая на мерапрыемстве выступіла ў ролі мовазнаўцы, шчыра падзякавала прысутных за добрыя і трапныя адказы, уручыла ўдзельнікам сувеніры і пачытала ўласныя вершы.


