2 снежня 2021 года напярэдадні Міжнароднага дня інвалідаў у Івянецкім Доме культуры адбыўся дабрачынны кірмаш “Только вместе мы Едины”, арганізаваны “Белорусское общество инвалидов” Валожынскага раёна і дабрачыннай арганізацыяй “ADRAБеларусь”. Наведвальнікі мерапрыемства маглі паглядзець выставу здароўя, атрымаць медыцынскую кансультацыю, ўзяць для сябе бясплатна адзенне, абутак, дзіцычыя цацкі, прадукты харчавання, выпіць гарачага чаю. У зале Дома культуры размяшчаўся кніжны кірмаш з падарункавымі наборамі. Артыстамі Івянецкага Дома культуры і выхаванцамі Івянецкага дама-інтэрната для дзяцей-інвалідаў быў падрыхтаваны святочны канцэрт, пад час якога цеплыя словы прагучалі ад старшыні Івянецкага пасвыканкама Т.Я.Ліпніцкай, старшыні грамдскага аб’яднання “Беларусскае таварыства інвалідаў” Валожынскага раёна В.А.Субача, дырэктара грамадскага аб’яднання “ADRAБеларусь” А.В.Кацала.


