Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

Знаёмства з беларускім класікам

10.12.2021

Максім Багдановіч – яркая і незгасальная зорка на небасхіле беларускай літаратуры: таленавіты паэт, публіцыст, перакладчык, рамантык, гуманіст. Да 130-годдзя з дня нараджэння славутага творцы ў Валожынскім  краязнаўчым музеі  адбылася імпрэза з удзелам вучняў 2-га класа  і выхавацелем ГПД Таўгень Л.С. гімназіі № 1 г. Валожына.

Тэмай мерапрыемства  стала вершаваная казка з фальклорнымі матывамі “Мушка-зелянушка і камарык-насаты тварык”. Падчас прагляду мультымедыйнай прэзентацыі дзеці даведаліся пра сям’ю Максіма Багдановіча, яго жыццёвы і творчы шлях. Пазнаёміліся з героямі вершаванай казкі і беларускімі традыцыямі і абрадамі, якія ўзгадаў Максім Багдановіч у сваім творы, а таксама пачаставаліся “вясельным” караваем.

Пасля вучні паглядзелі запіс спектакля “Мушка-зелянушка і камарык-насаты тварык” у выкананні  дзіцячага тэатральнага калектыва “Жаронцы” Ракаўскага цэнтра народнай творчасці. Напрыканцы  імпрэзы дзеці  выразна прачыталі вершы Максіма Багдановіча.

Задайте вопрос