02.01.2022 года ўдзельнікі ўзорнага фальклорнага гурта “Вянок” (кіраўнік Пятроўскі Дамінік Казіміравіч) Ракаўскага цэнтра народнай творчасці правялі абрад калядавання “А мы ходзім, калядуем…” у аграгарадку Ракаў і в.Аксакаўшчына Мінскага раёна. Пад час абрадаў для гаспадароў гучалі песні, музыка, танцавала Каза.


