Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

Урачыстае паседжанне “Хай шчасцем поўніцца душа”

19.01.2022

18 студзеня 2022 года удзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры”  сабраліся  на чарговым урачыстым паседжанні “Хай шчасцем поўніцца душа”, каб павіншаваць 85-годдзем з дня нараджэння адну з старэйшых ўдзельніц аб’яднання, члена Саюза пісьменікаў Беларусі Марыю Шакун.

Сябры па пяру чыталі вершы, выказвалі шчырыя словы віншавання і найлепшыя пажаданні. Марыя Антонаўна з удзячнасцю прымала кветкі і падарункі, а адмысловы сувенір з вершам паэткі, клапатліва падрыхтаваны рунеўцамі, застанецца на добрую памяць на доўгія годы.

Задайте вопрос