Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

Створаны не для прыбытку

14.02.2022

Сёння ў Беларусі дзяржава займаецца вырашэннем практычна ўсіх сацыяльных праблем, у тым ліку ў ахове здароўя, адукацыі. Аднак складанасці апошніх гадоў, у тым ліку пандэміі, паказалі, наколькі важна, каб у гэты працэс акрамя дзяржавы былі ўцягнуты і іншыя структуры - у першую чаргу бізнес.

Адкрываецца ніша для інстытута сацыяльнага прадпрымальніцтва  з мэтай - падставіць плячо дзяржаве ў рашэнні адпаведных выклікаў. Як правіла, такія прадпрыемствы не арыентаваны на атрыманне звышпрыбытку. Іх асноўныя дасягненні ляжаць у плоскасці грамадскай карыснасці.

Сацыяльны бізнэс - гэта трэнд, які з кожным годам набірае сілу. У свеце становіцца ўсё больш прадпрымальнікаў, якія дзейнічаюць на стыку дабрачыннасці і камерцыі, інавацый і традыцыйных бізнес-практык для вырашэння сацыяльных праблем. Мэта сацыяльнага бізнэсу - сацыяльная місія. У гэтым выпадку грошы  становяцца сродкам дасягнення сацыяльна-арыентаваных задач. Сацыяльны прадпрымальнік імкнецца не да таго, каб дабіцца фінансавага поспеху, а да таго, каб яго дзейнасць мела сэнс. Гэта людзі, якія пачынаюць свой бізнэс з рэсурсаў, якія ёсць у іх распараджэнні. Якія б неэфектыўныя гэтыя рэсурсы не былі, менавіта з імі прадпрымальнік пачынае  і працуе, нават калі бізнэс не прыносіць звышпрыбытку. Сістэма грамадскіх каштоўнасцяў стварае ў галаве  будучых прадпрымальнікаў алгарытм, па якім любы бізнэс павінен быць першапачаткова "сацыяльным", а потым "бізнэсам". Валожынская пярвічная арганізацыя "Беларускай Асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам" правяла семінар па абмене вопытам сацыяльных прадпрыемстваў. Асноўная мэта мерапрыемства -паказаць станоўчы вопыт , заматываваць на адкрыццё такіх прадпрыемстваў у Валожынскім раёне, раскрыць новыя магчымасці ў працаўладкаванні для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Сваім станоўчым вопытам працаўладкавання людзей з інваліднасцю падзяліліся старшыня Жыткавіцкай пярвічнай арганізацыі БелАПДІМІ - Страх Алена ( вырошчванне гаючых траў), Пухавіцкая пярвічная арганізацыя (пашыў адзення), кіраўнік інклюзіўнай кафейнi - пякарнi УП “Цёплы хлеб”, індывідуальны прадпрымальнік, інвалід першай групы Эдуард Кульша . Эдуард аказвае фотапаслугі, навучае такіх жа маладых людзей з інваліднасцю і аказвае дапамогу і садзейнічанне ў іх працаўладкаванні. Эксперты падкрэслілі важную думку - людзі з абмежаванымі магчымасцямі павінны забыцца на сваю інваліднасць і працаваць як звычайны чалавек, быць канкурэнтназдольнымі. Гэта дасць эфект на розных узроўнях. Яны змогуць перайсці з сацыяльных на працоўныя пенсіі i самастойна зарабляць. Але самае галоўнае - у іх галаве будзе зламаны стэрэатып "мне ўсе павінны" і заменены на "што я магу даць людзям і які я як прафесіянал".Удзельнікамі семінара сталі мамы, якія выхоўваюць людзей з інваліднасцю, пажылыя людзі. Яны змаглі задаць свае пытанні і атрымалі на іх адказы, убачылі на рэальным прыкладзе, як арганізаваць сацыяльнае прадпрыемства. У канцы для ўсіх удзельнікаў быў арганізаваны майстар-клас ад Ларысы Мытнік па стварэнні дэкаратыўных упрыгожванняў.Я думаю, такія мерапрыемствы дапамагаюць убачыць, что грамадства спажывання прыходзіць да моманту, калі трэба спыніцца і перагледзець свае імкненні да ўзбагачэння і насычэння, а кожны прадпрымальнік пры стварэнні бізнэсу павінен задаць сабе пытанні:Што карыснага будзе прыносіць мой бізнэс грамадству? Як мой бізнэс будзе ўплываць на тых, хто жыве побач з намі? Каму будзе карысны і каму дапаможа мой бізнэс? Для даведак: За 20 гадоў існавання сацыяльных прадпрыемстваў больш за 226 млн. дзяцей і маладых людзей у свеце змаглі павысіць узровень адукацыі, забяспечана сацыяльная адаптацыя 25 млн. чалавек з абмежаванымі магчымасцямі і статусам бежанцаў. Гэтыя вялікія лічбы сведчаць аб тым патэнцыяле, які дае аб'яднанне намаганняў сацыяльных прадпрымальнікаў па ўсім свеце. Штогод упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Валожынскага райвыканкама працаўладкоўвае людзей з інваліднасцю па праграме адаптацыі інвалідаў да працоўнай дзейнасці. 

Задайте вопрос