23.02.2020 года святочнае мерапрыемства “Героі на ўсе часы!”, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Белерусь, адбылося на базе ДУК «Валожынскі раённы цэнтр культуры». Лепшыя прадстаўнікі моцнай паловы нашай цудоўнай Валожыншчына сабраліся ў гэты дзень у глядзельнай зале РЦК.
Адкрылі мерапрыемства ваеннаслужачыя воінскай часці 30695 песняй “Сцяг маёй дзяржавы”.
Добрыя словы прагучалі ў адрас жанчын-ваеннаслужачых, а таксама тых, што з’яўляюцца надзейным тылам для афіцэра і салдата.
Шмат цудоўных музычных нумароў прагучала ў гэты дзень са сцэны ў гонар віноўнікаў урачыстасці.


