Пазнавальна і весела прайшоў 20 лютага 2022 года дзень сямейнага адпачынку. Усіх, хто ў гэты дзень завітаў у Валожынскі раённы цэнтр культуры, сустракалі ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”. Гасцям прапанавалі прысесці на “Літаратурны зэдлік” і пачытаць вершы на роднай мове.
Зацікаўленыя маглі пазнаёміцца з кніжнай выставай “Валожыншчына літаратурная”.


