25 лютага 2022 года работнікі Івянецкага Дома культуры сумесна з супрацоўнікамі Івянецкага музея традыцыйнай культуры правялі цудоўнае свята для дзяцей “З Масленкай”. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў хараводах, гульнях, спявалі песні, адказвалі на пытанні, знаеміліся з традыцыямі святкавання масленічных забаў.


