Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

Майстар-класс “Час для творчасці”

23.03.2022

“Час для творчасці”  - так называўся майстар-класс, які прайшоў пад творчым  кіраўніцтвам Таццяны Антонаўны Задрэйка ў Івянецкім музеі традыцыйнай культуры. І гэта была не толькі  творчая, але і пазнавальная  гадзіна для удзельнікаў мастацкай самадзейнасці Івянецкага Дома культуры. 22 марта ў дзень вясновага раўнадзенства сустракалі птушак і святкавалі “саракі”. Так і ўдзельнікі майстар-класа змаглі павітаць вясну цікавай кампазіцыяй з птушак, зробленай ўласнымі рукамі.

Акрамя таго, у рамках мерапрыемстваў, якія праходзяць да Года гістарычнай памяці і ў дзень памяці Хатынскай трагедыі дзеці наведалі экспазіцыю “Без срока давности”.  

Задайте вопрос