З нагоды гэтага дня народнае літаратурна-мастацкае аб’яднанне “Рунь”, традыцыйна, праводзіць шмат мерапрыемстваў: літаратурныя сустрэчы, паэтычныя акцыі, творчыя конкурсы і віктарыны.
Адзін з такіх конкурсаў адбыўся ў суботу, 19 сакавіка 2022 года, у Валожынскім раённым цэнтры культуры. Паэтыны марафон “На струнах распетай душы” праводзіўся для школьнікаў малодшага ўзросту.


