8 красавіка ў Ракаўскім Цэнтры народнай творчасці Лямбовіч Хрысцінай Станіславаўнай быў праведзены майстар-клас “Свята Вялічка з красным яечкам” па роспісу велікодных яек. Дзеці атрымалі веды і навыкі аздаблення яек традыцыйнымі і сучаснымі спосабамі. Такімі як “капанка”, “драпанка”, “дэкупаж”, роспіс воскам ,фарбамі і інш. А таксама былі азнаёмлены з традыцыямі святкавання Вялікадня і сімволікай свята.


