Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

Рэалізацыя праекта “Кніга разам з аўтарам”

13.05.2022

Народнае літаратурна-мастацкае аб’яднанне “Рунь”, што працуе пры раённым цэнтры культуры, здзяйсняе рэалізацыю праекта “Кніга разам з аўтарам”, які скіраваны на павышэнне цікавасці дзяцей да чытання кніг і вывучэння літаратурнай спадчыны Валожыншчыны.

12 мая, у  рамках праекта, адбылася сустрэча члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Марыя Антонаўна Шакун з першакласнікамі Сярэдняй школы №1 г. Валожына. На пачатку сустрэчы настаўніца, Святлана Георгіеўна Косік, прадставіла госцю і прапанавала паслухаць некалькі яе вершаў у выкананні старэйшых школьнікаў. Затым паведаміла, што  класу аказаны вялікі гонар прыняць удзел у праекце і стаць сааўтарамі новай кнігі Марыі Антонаўны “Для маленькіх і не толькі…”.  Для гэтага неабходна намаляваць ілюстрацыю да аднаго з вершаў. Марыя Антонаўна чытала свае вершы-загадкі, а дзеці з цікаўнасцю слухалі і давалі правільныя адказы. Кожны з ахвотай  выбраў сабе для ілюстрацыі верш, які быў яму даспадобы.

Задайте вопрос