14.05.2022 года фальклорны сямейны гурт роду Лямбовічаў “Крона” Ракаўскага Цэнтра народнай творчасці прыняў удзел у VI Рэспубліканскім фестывалі сямейнай творчасці “Жывіце ў радасці”. Калектыў прыняў удзел у адкрыцці фестываля, конкурснай і канцэртнай праграме у гарадскім парку. Калектыў удзельнічаў у намінацыях: харавое мастацтва і інструментальная музыка. У выніку выступлення быў узнгароджаны Дыпломам ГРАН-ПРЫ.


