15.05.2022 года ўдзельнікі гуртка “Жаронцы” Ракаўскага Цэнтра народнай творчасці,кіраўнік Лямбовіч Хрысціна Станіславаўна і іх бацькі наведалі музей-палац Міхала Клеафаса Агінскага, які знаходзіцца ў а.г.Залессе. Экскурсія была арганізавана ў межах VII адкрытага фестывалю батлеечных тэатраў “Чароўны свет батлейкі”.


